Адна з самых правакацыйных і складаназлучаных пастановак вярнулася на сцэну Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Прэм’ерныя апладысменты спектаклю “Паляванне на сябе” адгучалі ў 2018 годзе. Тады крытыкі шмат пісалі, гледачы скуплялі квіткі, а грымёры напаўнялі закуліссе водарам лаку для валасоў. Аднак новыя пастаноўкі зрушылі дэкарацыі спектакля на пыльныя стэлажы архіва. І вось РТБД зноў вырашыў дастаць з рэпертуарнага сейфа ружжо “не камедыі”, зарадзіць яго фантасмагарычнасцю і стрэліць з новай сілай у тэатральную прастору. Далей..
Доўгачаканая камедыя “Аліўе” нарэшце выйшла ў айчынны кінапракат. Фільм, як і абяцалі рэжысёры Ігар Чацверыкоў і Андрэй Нікіфараў, атрымаўся лёгкім, з акцэнтам на сямейныя каштоўнасці — тыповае навагодняе кіно. Аднак карціна не пакідае жадання паглядзець яе яшчэ раз. Нібы тая салата, што засталася пасля тлустага застолля. Чаго ж не хапіла рэцэпту “Аліўе”, каб стаць новай святочнай кінакласікай? Далей..