Першая / Праекты – Вернісаж

Як афіша зрабілася экспанатам

Найбуйнейшай культурнай скарбніцы нашай краіны — Нацыянальнаму мастацкаму музею — сёлета спаўняецца 85 гадоў. Шэраг юбілейных мерапрыемстваў распачалі 24 студзеня. Менавіта ў гэты дзень у 1939-м пастановай Савета народных камісараў БССР заснавана Дзяржаўная карцінная галерэя ў Мінску. Далей..

Но­вы по­гляд на мастацтва

Шэрагам яркіх вернісажаў адзначаны гэты час для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Адразу на некалькіх пляцоўках сталіцы прэзентавалі творчасць навучэнцаў вядучай установы адукацыі ў сферы культуры. Чым уразілі маладыя аўтары — у аглядзе “К”. Далей..

Увасобленае — застаецца! Чатыры грані адной асобы

У Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе персанальная выстава члена Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага саюза архітэктараў Аляксея Шышко “Чатыры асобы”. Экспазіцыя раскрывае аўтара як рознабаковага творцу, прэзентуе яго найлепшыя працы: фатаграфію, дызайн, архітэктуру, а таксама акварэльны жывапіс. Далей..

По­вязь ча­соў

Ад палеаліту да лічбавай эпохі — уяўную нітку між вякамі працягнуў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Установа прэзентавала экспазіцыю па выніках міжнароднага фестывалю “ТэкСтыльны букет”. Выстава дэманструе невычэрпныя магчымасці для эксперыментаў, якія адкрывае даўні від творчасці. Далей..

Імпрэсія старасвецкага ладу

Апублiкавана: 26 чэрвеня 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск Вернісаж

Выстава “Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба” працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі. Пад якім вуглом прапануецца сёння паглядзець на спадчыну нашага славутага земляка? Далей..

“Арт-Мінск-2023”. Пачаткоўцы і класікі ў адной каляіне

Апублiкавана: 16 чэрвеня 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск Вернісаж

Афармленне выстаў у Палацы мастацтва становіцца больш салідным. З нядаўняга часу прозвішчы аўтараў пазначаюцца не толькі на маленькіх этыкетках, прачытаць якія можна адно нахіліўшыся, але і прыгожымі вялікімі літарамі на сцяне па-над працамі. Для мастакоў такая пашана зусім нялішняя. Асабліва калі ўлічыць, што львіная доля імёнаў удзельнікаў сёлетняга фэсту “Арт-Мінск” пакуль мала каму вядомая. Далей..

Глыбінная філасофія кімано

Апублiкавана: 13 чэрвеня 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск Вернісаж

У рамках сумеснай выставы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і галерэі FARBA праходзіць шэраг лекцый, прысвечаных японскай культуры. Поўныя залы і захапленне ў вачах наведвальнікаў пацвярджаюць: цікавасць да Усходу не сціхае як з боку прафесійнай суполкі, так і з боку аматараў. Ну а пакуль мінчане атрымліваюць асалоду ад гравюр укіё, мы сустрэліся з лектарам выставачнага праекта “Сны аб Японіі” мастацтвазнаўцам-япаністам Ірынай Лампэ, каб пагаварыць пра сінтэз японскага і беларускага мастацтва, пра важнасць падтрымкі айчыннай культуры і, вядома, пра анімэ. Далей..

Там, дзе цвіце сакура...

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў сумесна з галерэяй FARBA прэзентаваў выставачны праект “Сны аб Японіі”. Экспазіцыя прапануе пазнаёміцца з унікальнай гісторыяй і багатай спадчынай, зазірнуць у свет мастацтва і культуры Краіны ўзыходзячага сонца, а таксама атрымаць асалоду ад шэдэўраў у стылі ўкіё-э, назва якога перакладаецца з японскай як “карціны зменлівага свету”. Далей..

Рунь чуе грунт свой

Гэтая алюзія на Скарынавы словы дакладна перадае пастулат, якога трымаюцца ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава. Ведаць, помніць і зберагаць набыткі мінулага. Аб гэтым расказвае выставачны праект “Глеба”, што адкрыўся днямі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Экспазіцыя завяршае шырокае святкаванне 75-годдзя каледжа. Далей..

Кітайскі лотас у беларускай прасторы

“Крылы цыкады”, “ліст архідэі”, “вадзяная лінія”… Усе гэтыя вытанчаныя вобразы — элементы мастацтва, якое набліжае да велічы і таямнічасці дзіўнага Кітая – жывапісу гунбі. Унікальная магчымасць напоўніцца гармоніяй Паднябеснай з’явілася ў Нацыянальнай бібліятэцы. Далей..

Увасобіць сабой Радзіму

Новы выставачны сезон у сталічным Палацы мастацтва пачала экспазіцыя да 95-годдзя Гаўрылы Вашчанкі. І гэта не звычайная “дацкая” рэтраспектыва — знаходкі зробяць нават абазнаныя ў творчасці мэтра. Далей..

Класіка + эксперымент. Якім будзе выставачны сезон — 2023?

Беларускі саюз мастакоў за апошнія тры гады зладзіў з паўсотні мерапрыемстваў і збаўляць актыўнасць не збіраецца, тым больш надышоў юбілей: сёлета арганізацыі спаўняецца 85. Значыць, гледачам варта чакаць яркіх навінак і большага размаху ад традыцыйных падзей. Далей..

Глядзець на зоркі — і бачыць чалавека

Апублiкавана: 04 лютага 2023 Стужка Музеі Мінск Вернісаж

Дзень касманаўтыкі, мусіць, недарэмна прыпадае на вясну, але ў Мінску яго святкаванне вырашылі пачаць яшчэ ўзімку. Выстава “Чакайце нас, зоркі”, якая заняла ўсе плошчы самай вялікай пляцоўкі Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва, дэманструе розныя падыходы да неабдымнай тэмы космасу. У тым ліку і даволі нечаканыя. Далей..

Сплаў авангардызму і мадэрнізму

У Бабруйскім мастацкім музеі працуе выстава жывапісу і дэкаратыўнай скульптуры Ціхана Абрамава. Экспазіцыя, прысвечаная 55-годдзю мастака, адлюстроўвае адкрыцці і стылістычныя эксперыменты творцы розных часоў. Далей..