Выстава "Валерый Шкаруба (1957-2020). In Memoriam" адкрылася ў Мінску. Яна прысвечана 65-годдзю з дня нараджэння выдатнага мастака, вядомага як у Беларусі, так і за яе межамі. Далей..
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 31 студзеня прадставяць часовую выставу "Мастакі пра вайну", аснову якой складуць 25 жывапісных палотнаў са збору музея. Далей..
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства” (з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь). Выставачны праект прысвечаны развіццю дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, устаноўленых 20 студзеня 1992 года. Далей..
У Магілёве пройдзе Рэспубліканскі конкурс "Гармоніка". Юныя баяністы і выканаўцы на акардэоне збяруцца на адной сцэне 11-12 лютага. Далей..
Інклюзіўны праект "Фундамент творчасці" прадставілі ў Віцебску. На працягу 2022 года на прадпрыемствах Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Віцебска і г. Лепеля праходзілі выязныя майстар-класы па валянні з воўны. Людзі з інваліднасцю ўсіх катэгорый (дзеці і дарослыя) і ўсе неабыякавыя да творчасці, рабілі міні-карціны з воўны на вольную тэму. Усе працы, якія звалялі ўдзельнікі, увайшлі ў склад агульнай кампазіцыі, прадстаўленай на выставе. Далей..
У Віцебску адкрылася выстава майстроў народных рамёстваў. Наведвальнікам экспазіцыі даступна каля 300 вырабаў розных традыцыйных рамёстваў: ткацтва, вышыўкі, саломапляцення і ганчарства. Сярод самых цікавых работ — маляваныя дываны і калекцыя сярэднявечнага адзення. Далей..
У Мінску адкрылася выстава "Лабірынты самапазнання". На ёй прадстаўлены творчыя работы замежных студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..
Выстава традыцыйнага кітайскага жывапісу "Поры года ў імператарскім садзе" адкрыецца 19 студзеня ў галерэі "Мабільная" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Далей..
У Гомелі адкрыецца выстава "Залаты век. Шэдэўры заходнееўрапейскай гравюры XVIII-XIX стагоддзяў". Экспазіцыя складаецца з 147 афортаў, ксілаграфій і гравюр 1711-1860 гадоў с работ Рафаэля, Рэмбранта, Рубенса і іншых класікаў жывапісу. Далей..
Выстава "Жамчужыны беларускай прыроды" да Сусветнага дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы. Далей..
У Брэсце адкрылася выстава савецкага фарфору. Экспазіцыя размешчана ў філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці". Далей..
X Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзічок" пройдзе 25 і 26 сакавіка ў Палацы культуры Маладзечна. Далей..
Выстава "Жывапісныя назіранні Таццяны Касцюшка" адкрылася ў Гомелі. Экспазіцыя прадстаўлена ў музеі аўтографа Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. І. Герцэна. Далей..
Тэлевізары 1950-х, модныя паліто 1970-х: у Віцебску адкрылі выставу да 100-годдзя СССР. Далей..
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі працуе выстава "Зімовая" да навагодніх свят. У экспазіцыі – жывапіс і графіка сучасных беларускіх мастакоў, работы якіх аб’яднаны агульнай тэмай – святочнай пераднавагодняй зімой. Далей..
Выстава «В. К. Бялыніцкі-Біруля і мастакі з яго кола» адкрыецца ў Магілёве. Далей..