Культурны ўраджай мы прывыклі збіраць напрыканцы восені. У свеце кінематографа спачатку прайшоў юбілейны, XХV Міжнародны фестываль “Анімаёўка”, а ўслед за ім самы буйны фестываль кіно ў Беларусі — 28-ы “Лістапад”. Дзякуючы гэтым значным падзеям, мы змаглі бліжэй пазнаёміцца з анімацыяй і па заслугах ацаніць яе навінкі. Далей..
Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі “Лістападзік” першым раздаў свае ўзнагароды. Хто заваяваў прызнанне публікі і чым запомніўся прагляд? Далей..
Вясна 1944 года. Якуб Колас едзе ў родную Беларусь — дакладней на яе паўднёвы ўсход, які нядаўна вызвалілі ад акупацыі. Але на сэрцы радасць спалучаецца з трывогай. Прычынай таму — цяжкая хвароба любай жонкі, у якой паэт вінаваціць і сябе. Далей..
Стралковыя акопы, парослыя мурагом зямлянкі, разбураныя бліндажы, бязлюдныя сельскія хаты з пацямнелымі саламянымі стрэхамі... Ад’ехаўшы ўсяго 40 кіламетраў ад Мінска ў бок Смалявічаў, можна апынуцца ў дзіўным месцы — на натурнай пляцоўцы “Беларусьфільма”. Калі ўзгадаць які-небудзь айчынны фільм пра вайну і партызан, то, без сумневу, яго здымалі менавіта тут. Мясцовыя жыхары даўно ахрысцілі лакацыю беларускім прататыпам Галівуда. Далей..
Акцёрская прафесія заўсёды інтрыгавала сваім бляскам. Шмат хто ўяўляў, як крочыць па чырвонай дарожцы, раздае аўтографы і атрымлівае запаветны Оскар. Але не кожны ідзе далей за фантазіі і прысвячае кіно і тэатру жыццё. Наша гераіня Дар'я Атрошка на ўласным досведзе пераканалася: мары могуць ператварыцца ў рэальнасць, калі ты не пабаішся дзейнічаць. Далей..
Кожны малады талент узыходзіць на Алімп славы з рознай хуткасцю. Наш сённяшні герой Кірыл Халецкі паспеў зняць два кароткаметражныя фільмы і стаць прызёрам міжнародных кінафестываляў. Пра свой творчы шлях, стан беларускага кіно, планы на будучыню малады рэжысёр распавёў газеце «Культура». Далей..