Выстава "В. К. Бялыніцкі-Біруля і мастакі з яго кола"

Апублiкавана: 27 кастрычнiка 2022 Афiша Музеі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Выстава «В. К. Бялыніцкі-Біруля і мастакі з яго кола» адкрыецца ў Магілёве.

Экспазіцыя да 150-годдзя з дня нараджэння вялікага жывапісца размесціцца ў Музеі Бялыніцкага-Бірулі. Наведвальнікі ўстановы змогуць убачыць работы мастакоў, якія атачалі Вітольда Каэтанавіча на розных этапах жыцця і моцна паўплывалі на творчасць майстра.

Таксама будуць прадстаўлены працы самога Бялыніцкага-Бірулі, якія не ўвайшлі ў пастаянную экспазіцыю музея: нацюрморты, мемарыяльныя пейзажы, работы, прысвечаныя дачы «Чайка».

Азнаёміцца з выставай можна будзе да 26 лютага 2023 года.