Канцэрт "Традыцыі і пераемнікі"

Апублiкавана: 16 лiстапада 2022 Стужка Музыка Мінск

Аўтар: Аўтары

Канцэрт "Традыцыі і пераемнікі" адбыўся 15 лістапада 2022 г. у спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Упершыню ў гісторыі Беларусі пры арганізацыі Міністэрства культуры на адной сцэне сабраліся носьбіты нематэрыяльнай культурнай спадчыны з усіх рэгіёнаў краіны. Прадстаўленыя элементы жывой культуры маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.

Выклікалі шчырыя сімпатыі гледачоў танцавальныя і песенныя нумары аўтэнтычных калектываў “Дубравіца” з Жыткавіцкага, “Таняжанка” з Лельчыцкага, “Галасы спадчыны” з Полацкага раёнаў, вядомыя дзіцяча-юнацкія калектывы пераемнікаў традыцый “Гасцінец” з Валожынскага, "Берагіня" з Барысаўскага раёнаў, а таксама творчыя калектывы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. 

Мерапрыемства арганізавана ў рамках міжнароднага навукова-практычнага семінара "Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны СНД у кантэксце глабальных выклікаў", якое праходзіць у г. Мінску з 15 па 17 лістапада.