Другі дзень Міжнароднага навукова-практычнага семінару

Апублiкавана: 16 лiстапада 2022 Стужка Афіцыйна Гродна і вобласць Тэндэнцыя

Аўтар: Аўтары

Другі дзень Міжнароднага навукова-практычнага семінара "Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў" праходзіць у гістарычна знакавым месцы - Мірскім замку.

На базе ўстановы "Замкавы комплекс "Мір"" госці пазнаёміліся з нематэрыяльнай спадчынай Карэліцкага раёна. Спецыялісты і эксперты ў сферы нематэрыяльнай спадчыны СНД з вялікай цікавасцю азнаёміліся з выставай элементаў саломапляцення, выцінанкі, ганчарства і прадстаўленай рэплікай традыцыйнага ладу Карэліцкага раёна.

Сваю творчасць прадставілі народны лялечны тэатр "Батлейка", народны ансамбль музыкі і песні "Цырынскія музыкі".

Рэгіянальныя асаблівасці народнай традыцыйнай культуры атрымалі высокую адзнаку ўдзельнікаў семінара.