Выстава да 100-годдзя СССР

Апублiкавана: 02 студзеня 2023 Стужка Музеі Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

Тэлевізары 1950-х, модныя паліто 1970-х: у Віцебску адкрылі выставу да 100-годдзя СССР.

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава "Эпоха вялікіх здзяйсненняў", прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння СССР.

На выставе прадстаўлены ўзоры многіх прадпрыемстваў таго часу. Гэта панчошна-шкарпэткавыя вырабы, модныя паліто, узоры хатняй тэхнікі, напрыклад, тэлевізары 1950-1960-х гадоў. 

Выставу можна наведаць да 1 ліпеня 2023 года.