Выстава "Чакайце нас, зоркі"

Апублiкавана: 04 студзеня 2023 Лента Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

У Мінску праходзіць касмічная выстава "Чакайце нас, зоркі". Асновай выставачнага праекта сталі архіўныя матэрыялы савецкага часу, прысвечаныя космасу і развіццю навуковых тэхналогій.

У экспазіцыі прадстаўлены работы вядучага касмічнага мастака СССР Андрэя Сакалова і касманаўта Аляксея Лявонава. Асобная зала прысвечана феномену захаплення ўсім паранармальным у познесавецкі перыяд.

Выставу можна наведаць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў да 29 студзеня.