У Брэсце адкрылася выстава савецкага фарфору. Экспазіцыя размешчана ў філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці".
Прадстаўлена больш за 200 фарфоравых і фаянсавых вырабаў 1950-1980 гадоў: статуэткі прадстаўнікоў народаў СССР у нацыянальных касцюмах, казачных персанажаў, спартсменаў, танцораў.
Выставу можна наведаць да 26 лютага.