Ад усёй душы!

Апублiкавана: 12 студзеня 2023 Нам пішуць Музыка Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Радасны калядны настрой, душэўная цеплыня, падарункі, усмешкі, арыгінальнае музычнае суправаджэнне і мноства сюрпрызных момантаў. Так можна ахарактарызаваць сустрэчу-віншаванне народнага хору ветэранаў працы “Майскія зоры” Палаца культуры горада Ліды, якая прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”.

Падрыхтавалі і правялі яе валанцёры сярэдняй школы №8 горада Ліды. Дзеці распрацавалі праграму, вывучылі вершы рускіх класікаў, прадумалі прызы пераможцам конкурсаў, сваімі рукамі зрабілі падарункі і паштоўкі для ветэранаў.

Эмацыйны фон мерапрыемства і неверагодная атмасфера падарылі і валанцёрам, і ўдзельнікам хору “Майскія зоры” масу ўражанняў са знакам “+”, сцершы ўсе ўзроставыя межы.