Выстава "Жамчужыны беларускай прыроды"

Апублiкавана: 12 студзеня 2023 Афiша Бібліятэкі Мінск

Аўтар: Аўтары

Выстава "Жамчужыны беларускай прыроды" да Сусветнага дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Экспазіцыя складаецца з 9 тэматычных раздзелаў: 

  • "Прыродныя тэрыторыі Беларусі пад аховай", 
  • "Нацыянальныя паркі Беларусі. Белавежская пушча",
  • "Нацыянальныя паркі Беларусі. Браслаўскія азёры",
  • "Нацыянальныя паркі Беларусі. Нарачанскі",
  • "Нацыянальныя паркі Беларусі. Прыпяцкі",
  • "Па запаведных мясцінах. Бярэзінскі біясферны запаведнік",
  • "Па запаведных мясцінах. Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік",
  • "Заказнікі Беларусі",
  • "Запрашаем у Беларусь".

Выстава працягнецца да 5 чэрвеня.