Канцэртная праграма "Мяцеліца"

Апублiкавана: 13 студзеня 2023 Лента Музыка Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Унікальная канцэртная праграма "Мяцеліца" адбудзецца 27 студзеня а 18:00 у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск).

Артысты Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра прачытаюць аповесць А. С. Пушкіна "Мяцеліца", а музычныя кампазіцыі Г.В.Свірыдава, у выкананні Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў ім. народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова, поўнасцю адлюструюць настрой аповесці і створаць у тэатральнай зале сапраўднае чараўніцтва!