Медалі і падзякі — за плённую працу

Апублiкавана: 16 студзеня 2023 Лента Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

 Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў Указ і распараджэнне, у адпаведнасці з якімі работнікі СМІ і сферы культуры ўдастоены медалёў і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

За плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай журналістыкі і тэлебачання, выдатныя дасягненні ў сферы тэатральнага і музычнага мастацтва медаля Францыска Скарыны ўдастоены начальнік аддзела па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Беларускага тэлеграфнага агенцтва Уладзімір Мацвееў, загадчык аддзела навін культуры галоўнай дырэкцыі “Агенцтва тэлевізійных навін” Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Міхаіл Равуцкі, саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І. Жыновіча Андрэй Коласаў, а таксама галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Ганна Маторная і саліст — вядучы майстар сцэны гэтага тэатра Дзмітрый Шабеця. 

Васьмі работнікам СМІ аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, высокі прафесіяналізм, аб’ектыўнае і ўсебаковае асвятленне падзей грамадска-палітычнага і сацыяльна-культурнага жыцця краіны.