Залаты век. Шэдэўры заходнееўрапейскай гравюры XVIII-XIX стагоддзяў

Апублiкавана: 16 студзеня 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Гомель і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Гомелі адкрыецца выстава "Залаты век. Шэдэўры заходнееўрапейскай гравюры XVIII-XIX стагоддзяў". Экспазіцыя складаецца з 147 афортаў, ксілаграфій і гравюр 1711-1860 гадоў с работ Рафаэля, Рэмбранта, Рубенса і іншых класікаў жывапісу.

Выставачны праект будзе суправаджацца музыкай вядомага англійскага кампазітара эпохі позняга барока Чарльза Джона Стэнлі.

Выставу можна будзе наведаць з 21 студзеня па 19 сакавіка ў выставачнай зале карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі.