Новыя магчымасці Брэсцкай крэпасці

Апублiкавана: 19 студзеня 2023 Лента Музеі Брэст і вобласць

Аўтар: Аўтары

Экспазіцыі Брэсцкай крэпасці абсталявалі тактыльнымі таблічкамі для слабавідушчых наведвальнікаў. Экспазіцыю "Музей вайны - тэрыторыя міру" ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць – герой" абсталявалі мнемасхемамі і інфармацыйнымі таблічкамі са шрыфтам Брайля. 

Тактыльныя таблічкі з рэльефна-кропкавым шрыфтам устаноўлены на першым паверсе экспазіцыі і ў кожнай з яе васьмі залаў. 

Для слабавідушчых наведвальнікаў таксама плануюць падрыхтаваць пэўны набор прадметаў з фондаў, якія яны змогуць пакратаць.