Інклюзіўны праект "Фундамент творчасці"

Апублiкавана: 22 студзеня 2023 Афiша Народная творчасць Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

Інклюзіўны праект "Фундамент творчасці" прадставілі ў Віцебску. На працягу 2022 года на прадпрыемствах Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Віцебска і г. Лепеля праходзілі выязныя майстар-класы па валянні з воўны. Людзі з інваліднасцю ўсіх катэгорый (дзеці і дарослыя) і ўсе неабыякавыя да творчасці, рабілі міні-карціны з воўны на вольную тэму. Усе працы, якія звалялі ўдзельнікі, увайшлі ў склад агульнай кампазіцыі, прадстаўленай на выставе.

Убачыць творы можна ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша) да 12 сакавіка.