Выстава "Валерый Шкаруба (1957-2020). In Memoriam" адкрылася ў Мінску. Яна прысвечана 65-годдзю з дня нараджэння выдатнага мастака, вядомага як у Беларусі, так і за яе межамі.
У экспазіцыі прадстаўлена каля 55 твораў пейзажнага жывапісу ў стылі рэалізму.
Выстава працягнецца да 26 сакавіка. Азнаёміцца з ею можна ў вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея.