Фальклорная праграма

Апублiкавана: 30 студзеня 2023 Нам пішуць Традыцыі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Фальклорная праграма па захаванні нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей прайшла ў Круглянскім раёне.

У памяшканні, стылізаваным пад вясковую хату, гучала беларуская народная музыка і смачна пахла стравамі нацыянальнай кухні. Антураж адпаведны: даматканыя "бабуліны" палавічкі, кілімкі са шматкоў у стылі пэчворк, старадаўнія ручнікі, абрусы з вышыўкай, прадметы побыту, кухоннае начынне, посуд.