У Мірскім замку праходзіць часовая экспазіцыя сярэднявечных даспехаў і зброі. Усе экспанаты з'яўляюцца поўнапамернымі рэплікамі са слядамі зносу. Па іх можна прасачыць гісторыю развіцця абарончага і наступальнага ўзбраення на тэрыторыі Беларусі.
Частка экспанатаў даступная для выкарыстання ў інтэрактыўнай зоне экспазіцыі — наведвальнікі могуць адчуць сябе магутнымі сярэднявечнымі ваярамі.