Час і памяць

Апублiкавана: 09 лютага 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Амаль 78 гадоў таму адгрымела Вялікая Айчынная вайна, але яе адгалоскі чутныя дагэтуль. І ёсць у календары такія даты, якія назаўсёды ўпісаны ў гераічны летапіс краіны. Адна з іх — Сталінградская бітва, якая доўжылася з 17 ліпеня 1942 па 2 лютага 1943 года, цэлых 200 дзён і начэй. У гэтым годзе споўнілася 80 гадоў Вялікай Перамогі ў бітве пад Сталінградам, якую лічаць пераломным момантам Вялікай Айчыннай вайны. 

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы да гэтай даты была арганізавана гадзіна гісторыі “Час і памяць”, падчас якой ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся новыя і цікавыя факты аб гэтым гераічным подзвігу савецкага народа, падзяліліся сваімі меркаваннямі аб значнасці гэтай падзеі. У ходзе мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм “Сталінград”. Напрыканцы мерапрыемства ўсё пагадзілася, што трэба памятаць і быць удзячнымі людзям, якія аддалі сваё жыццё за чыстае неба над нашымі галовамі, якія падарылі мір на зямлі нашаму пакаленню цаной свайго жыцця. І галоўная задача гэтую памяць і падзяку пранесці скрозь гады і перадаць ужо нашаму маладому пакаленню.

Вольга КАМЯНКЕВІЧ,

намеснік дырэктара ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка”