Фотавыстава “Музыка душы – спадчына”

Апублiкавана: 11 лютага 2023 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

З 9 лютага 2023 года ў арт-кафэ Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць фотавыстава “Музыка душы – спадчына”, прысвечаная 90-годдзю Беларускага саюза кампазітараў.

Добрая мелодыя, як і карціна мастака, саткана з тонкіх матэрый, якія нельга ўбачыць, дакрануцца, аднак у ёй такая колеравая палітра, што іншы раз мы спыняемся, забываючы пра ўсё, каб паслухаць музыку. Яна дапаўняе, стварае “пастамент” для песні, дапамагае раскрыць сюжэт ці даць гледачу магчымасць адчуць перажыванні кінагероя, аўтара. Музыка суправаджае нас на працягу ўсяго жыцця.

У савецкія часы быў распаўсюджаны культ імёнаў: нашыя бацькі, бабулі і дзядулі, пачуўшы некалькі акордаў, маглі адразу назваць не толькі выканаўцу песні, але і аўтара музыкі.

Кожны ведае сем нот, але не кожны стварае музыку. Эдуард Ханок аднойчы сказаў: “Легенды – гэта людзі, якія калісьці нешта зрабілі; іх несла творчая хваля таленту, упартасць і працавітасць, а таксама каханне – самае высокае пачуццё, якое ёсць у жыцці чалавека. Яны ішлі за запаветнай марай”. Нізкі паклон нашым класікам, гэтым людзям, чые музычныя творы з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай спадчыны нашай краіны.

“Узвысіў помнік я сабе нерукатворны” – дзякуючы педагагічнай, грамадскай дзейнасці, мы можам смела сказаць, што новыя таленты і новыя імёны ўжо гучаць! У кожнага будзе свой шлях, і з цягам часу гэтыя імёны стануць легендамі, але ніколі не забудуць тых, чыя праца была незаменнай у станаўленні і развіцці нашай культуры. Кампазітары Ігар Лучанок, Эдуард Ханок, Анатоль Багатыроў, Яўген Глебаў, Сяргей Картэс, Алег Янчанка, Генрых Вагнер, Дзмітрый Смольскі, спявак Віктар Вуячыч і іншыя. 

Выстава працуе да 2 красавіка.