У Мастацкім музеі імя Масленікава ў Магілёве адбылося інтэрактыўнае мерапрыемства "Масленіца прыйшла!".
Юныя госці пазнаёміліся са святочнымі традыцыямі, павадзілі карагод і нават паўдзельнічалі ў "бліновым забегу". Пасля імпрэзы наведвальнікі атрымалі салодкія пачастункі.