У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі пазнаёмяць з леташнімі паступленнямі ў фонды музея. На выставе "Музейны прадмет" можна будзе ўбачыць археалагічныя і палеанталагічныя знаходкі, прадметы побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ткацтва і вышыўкі, а таксама дакументы і фатаграфіі, падораныя гамяльчанамі і гасцямі горада.
Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца сёння а 16-й гадзіне.