Выстава "Спатканне з Бразіліяй"

Апублiкавана: 05 сакавiка 2023 Афiша Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

У Палацы мастацтваў адкрылася выстава "Спатканне з Бразіліяй". У экспазіцыі прадстаўлены творы жывапісу, графікі, лічбавага мастацтва, арт-аб'екты, інсталяцыі і анімацыі, створаныя беларускімі мастакамі.

У рамках выставачнага праекта пройдуць мерапрыемствы, якія раскрыюць бразільскую культуру: прэзентацыі самбы, капаэйры, бразільскай паэзіі, дэгустацыі, тэматычныя майстар-класы.

Выставу можна наведаць па 19 сакавіка.