Выстава "Паэзія кветак"

Апублiкавана: 12 сакавiка 2023 Афiша Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

У Мінску адкрылася выстава "Паэзія кветак" дванаццаці беларускіх мастачак. Экспазіцыя прадстаўлена ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна. Карціны паказваюць усю разнастайнасць прыроднай дасканаласці, прыгажосці і грацыі. Гледачы змогуць акунуцца ў атмасферу душэўнага спакою, гармоніі з навакольным светам і прадчування хуткага прыходу вясновай цеплыні – пары абнаўлення, перараджэння і новых пачынанняў.

Праект можна ўбачыць па 31 сакавіка.