У Гродне адкрылася выстава ручных вырабаў "Велікодны дар". У экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 творчых работ у розных тэхніках: саломапляценне, вышыўка, разьба, кераміка, ткацтва, роспіс.
Наведаць выставу можна да 17 красавіка ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.