Выстава «Прыгожае ў бронзе і камені»

Выстава адкрылася да 770-годдзя Слоніма ў рамках правядзення навукова-практычнай канферэнцыі. На ёй прадстаўлены статуэткі (бронзавыя і з розных камянёў) з прыватнай калекцыі Генадзя Шлыковіча.

Выстава працуе ў Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя І. І. Стаброўскага з аўторка па нядзелю з 9.00 па 18.00.