“Не будзіце салдат, якія заснулі”, “У дзевяць гадзін вечара пасля вайны”, “Памятаем! Ганарымся! Не здрадзім!”. Афіша культурных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, выдалася прыгожай і незвычайна размаітай. Далей..
Традыцыйная сустрэча міністра культуры Анатолія Маркевіча з журналістамі прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы. Падзея была прымеркавана да Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Далей..
Ад падзей Вялікай Айчыннай вайны нас аддзяляюць дзесяцігоддзі. Аб ваенных эпізодах мы можам даведацца толькі з дакументальных фільмаў. Яшчэ адным спосабам наблізіць тыя падзеі з’яўляецца кніга. 9 мая Астравецкая раённая бібліятэка запрасіла жыхароў і гасцей горада на бібліятэчную інтэрактыўную пляцоўку “Была вясна – вясна Перамогі”, якая была арганізавана ў лесапаркавай зоне. Далей..
Міністэрства культуры і пасольства Пакістана ў Беларусі прымеркавалі дзве знакавыя падзеі да 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных зносін паміж краінамі. Далей..
Прадстаўнікі цэнтральнага апарату Міністэрства культуры і падпарадкаваных арганізацый усклалі кветкі да мемарыяла ў вёсцы Копішча Мінскага раёна. Далей..
Культура сёння павінна ўзвысіць свой голас у імя міру. Аб гэтым міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч заявіў падчас VI Сусветнага форуму па міжкультурным дыялогу “Дыялог дзеля міру і глабальнай бяспекі: супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне”. Далей..
Яе кампазіцыя “Бацькава булка” стала гімнам хлебаробаў, а трэк “Беларускі Новы год”гучаў зімой на ўсіх святочных пляцоўках. Як ураджэнка Гродзенскага раёна стала знакамітай і чым здзівіла Андрэя Малахава? Фіналістка праекта “Акадэмія талентаў” на АНТ, лаўрэат конкурсу маладых выканаўцаў у Маладзечне Аліна Чыжык дзеліцца сакрэтамі поспеху. Далей..
Пад такой назвай сёння стартаваў праект Міністэрства культуры Беларусі: тэатры рэспубліканскага падпарадкавання зладзяць паказы спектакляў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі ў рэгіёнах. Далей..
Пытанням супрацьдзеяння карупцыі было прысвечана чарговае пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі нарады абмеркавалі вынікі леташняй працы і акрэслілі задачы на 2024-ы. Далей..
Выстава "Рэпін і вучні" працуе да 16 чэрвеня Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Далей..
Мемарыяльныя комплексы, месцы баявой славы, пахаванні салдат і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны стануць галоўнымі аб’ектамі ўвагі на рэспубліканскім суботніку, які адбудзецца ў Беларусі сёння, 20 красавіка. Далей..
Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя "Казкі кніжнай феі" будзе працаваць з 24 красавіка па 30 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Далей..
Актуальнай формай нестацыянарнага абслугоўвання жыхароў сельскай мясцовасці з’яўляецца бібліёбус. Важным напрамкам у рабоце яго – гэта правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў для розных груп чытачоў. Свабодная вулічная абстаноўка, жывыя стасункі, магчымасць задаваць пытанні, удзельнічаць у абмеркаванні — усё гэта адыгрывае станоўчую ролю і патрэбу ў штодзённым жыцці вяскоўцаў. Далей..
З 27 красавіка па 26 мая ў Гомельскім дзяржаўным цырку прадставяць новую праграму "Дзікая планета". Далей..
Міністэрства культуры, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі» з 15 красавіка па 1 верасня 2024 г. праводзіць рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..
Сёння лічбавізацыя пранікае ва ўсе сферы жыцця чалавека. І ў Год якасці нас чакае прарыў у культурнай галіне, звязаны з інавацыйным напрамкам — дапоўненай рэальнасцю. Пра яе распавядае дырэктар кампаніі “АР Фокс” Яўген Цыбулёў. Далей..
25 мая ў Мірскім замку адбудзецца канцэрт для лаўрэатаў V Рэспубліканскага адкрытага конкурсу класічнай музыкі "Музычны Мір". Далей..
Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы 7 мая а 19-й гадзіне запрашае на канцэрт "Дзякуй за яшчэ адну вясну", прысвечаны Дню Перамогі і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..
З 17 красавіка па 7 ліпеня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага будзе працаваць выстава "На вагу золата". Далей..
У Музеі народнай архітэктуры і побыту прайшло мерапрыемства "Стрыжка авечак". Далей..
Для нашай гераіні малая радзіма — месца творчага станаўлення. Першы выхад на сцэну адбыўся ў сем гадоў у Варапаеўскай базавай школе. Выконвала песню “Чырвоныя чаравічкі” — усе ўбачылі: будучая артыстка. Сёння ў яе прафесійным багажы — чатыры прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, удзел у тэлевізійным шоу Андрэя Малахава “Песні ад усёй душы”. Чым яшчэ адметны творчы шлях, распавяла салістка канцэртнага аркестра сімфанічна-эстраднай музыкі імя М.Я. Фінберга Ірына ІРШОНАК. Далей..
Святы, сустрэчы, выставы — часам здаецца, што бібліятэкары працуюць без перапынкаў. І робяць гэта з натхненнем і задавальненнем! Інакш як растлумачыць неверагодную колькасць паведамленняў ад руплівіц кніжных скарбніц? Рэдакцыйная пошта напоўнена лістамі з розных куткоў краіны. Далей..
Дасье нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Культура беларускай дуды” 29 сакавіка накіравана Міністэрствам культуры ў сакратарыят Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Далей..
Больш за 50 найлепшых калектываў і каля тысячы артыстаў Гродзеншчыны выйдуць сёння на сцэну Палаца Рэспублікі. Гала-канцэрт “Прынёманне: зямля і людзі” мусіць стаць чарговым яскравым акордам у творчай справаздачы рэгіёнаў. Фінальны этап фестывалю “Беларусь — мая песня” ладзіцца ў сталіцы з 2 лютага па 19 чэрвеня. Далей..
Аднойчы лёс прывёў яе ў полацкую Сафію. Менавіта ў сценах гэтай святыні 35 гадоў таму яна знайшла прафесійнае прызванне. Сёння ўпэўненая: музыка, якую дорыць слухачу, здольная зачароўваць. А яшчэ артыстка ўдзячная сяброўцы за запрашэнне ў нашу краіну. Сінявокая стала для гераіні другой радзімай. Пра гэта ды іншае напярэдадні юбілею мы пагаварылі з заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Ксеніяй Пагарэлай. Далей..
Агульнанацыянальная прэм'ера карціны "Час вярнуцца" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" адбудзецца 2 мая! Далей..
Пастанова Міністэрства культуры № 22 ад 7.03.2024 “Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак” уступіла ў сілу 27 сакавіка. Нарматыўным прававым актам устаноўлена: з 1 студзеня гэтага года помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, вызваляюцца ад падатку на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку. Падрабязней аб дакуменце распавядае намеснік міністра культуры Сяргей Саракач. Далей..
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў прэзентаваў міжнародны выставачны праект “Сто ўсмешак Гагарына. Усмешка для міру”. Ён выйшаў за межы простай дэманстрацыі арт-аб’ектаў, звыклага творчага дыялогу з гледачом. Ініцыятыва стала своеасаблівым заклікам да ўсяго чалавецтва, чарговым крокам да ўмацавання беларуска-расійскіх сувязей і сяброўства між рознымі народамі ўвогуле. Далей..
Агульнарэспубліканская акцыя “Разам з мастацтвам” крочыць па краіне. Адмысловы марафон, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, зрабіў чарговы прыпынак у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..