У вёсцы Кудзін Бялыніцкага раёна адбыўся фэст "Спадарыня Капуста". У межах свята прыгатавалі капусныя стравы па старажытных рэцэптах: квашаную, марынаваную капусту, салянку з капусты, галубцы. Далей..
I Фестываль-конкурс вакальнай творчасці "Голас Міра" пройдзе з 13 па 27 лістапада ў два этапы — завочным і вочным. У першым туры, запланаваным на 13 лістапада, прафесійнае журы праслухае відэазапісы выканаўцаў і выбярэ лепшых. Другі тур пройдзе ўжывую 27 лістапада ў будынку касцёла Святога Мікалая ў Міры. Далей..
Супярэчлівасці ў гэтым пытанні не бачыць Анастасія Некрашэвіч: навучэнка Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага — адна з ініцыятараў Рэспубліканскага моладзевага культурна-спартыўнага свята, якое прайшло 20—21 кастрычніка ў Гомелі. Далей..
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў XХV Міжнароднага фестывалю «Анімаёўка» сёння прайшла ў магілёўскім кінатэатры «Радзіма». Далей..
Другі фестывальны дзень «Анімаёўкі-2022» падарыў гледачам творчыя сустрэчы і майстар-класы. Далей..
Выстава «В. К. Бялыніцкі-Біруля і мастакі з яго кола» адкрыецца ў Магілёве. Далей..
Напярэдадні ўрачыстага адкрыцця XXV Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2022» на магілёўскай Зорнай плошчы пануе атмасфера свята: грае музыка, роставыя лялькі і жвавыя вядучыя забаўляюць гледачоў, прапануюць усім ахвотнікам паўдзельнічаць у цікавых гульнях і вясёлых спаборніцтвах. Далей..
У рэжыме відэаканферэнцыі прайшло пасяджэнне журы конкурсу дзіцячай анімацыйнай творчасці «Анімаёўкі-2022». Суддзямі выступілі прадстаўнікі трох краін: Беларусі — рэжысёр Таццяна Кубліцкая; Расіі — рэжысёр Сяргей Струсоўскі, мастак Вера Кудраўцава; Казахстана — рэжысёр Дыльшат Рахматулін. Далей..
Восень ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны заўсёды багатая на кірмашы. Так было спрадвеку і так ёсць. Тое і пацвярджаюць вашы лісты, паважаныя чытачы. І работнікі культуры граюць тут не апошнюю скрыпку. Пошта гэтага тыдня прынесла шмат доказаў таму. Сёння героі нашага агляду — жыхары Прыдняпроўя. Далей..
Другая трыенале маладых мастакоў адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 21 кастрычніка. Далей..
Фестываль мастацтваў "Музычная восень" пройдзе ў Брэсце Далей..
Фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" пройдзе ў Полацку з 23 кастрычніка Далей..
28 кастрычніка народны калектыў "Майскія зоры" запрашае на творчую вечарыну "У песнях хору наша жыццё". Далей..
Персанальная выстава Анастасіі Жыхаравай адкрыецца 7 кастрычніка ў Музеі гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны, прымеркаваная да Дня маці. Далей..
Рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе 8 кастрычніка ў пасёлку Глуша Далей..
Выстава акварэльных работ і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Птушкі нашага краю» адкрыецца сёння ў Гомелі ў музеі аўтографа цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. І. Герцэна. Далей..
У Мінску адбудзецца VII Фестываль дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія.DOC» Далей..
Выстава «Выява Беларусі ў традыцыйным кітайскім жывапісе» адкрыецца 28 верасня ў выставачнай зале «Акадэмія» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..
Рассякаючы летняй парой басаногім дзецюком абшары вёскі Перасудавічы, у якой я нарадзіўся, ніколі не думаў, што мясцовыя слоўцы тыпу “ровер”, “вентэр”, “свынні” разам з сялянскім побытам так глыбока западуць мне ў душу. Далей..
На сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пакажуць спектакль "Пачупкі" Далей..
Творчы патэнцыял Бялыніцкага раёна прэзентавалі днямі ў Магілёўскім метадычным цэнтры народнай творчасці. Далей..
Беларускі дзяржаўны цырк і Маскоўскі цырк Ю.Нікуліна на Каляровым бульвары прадставілі сумесную праграму «Усё будзе добра!» Далей..
Пад такой назвай у Мядзельскім цэнтры культуры прайшла Рэспубліканская навукова-практычныя канферэнцыя, прымеркаваная да 110-га юбілею народнага паэта БССР Максіма Танка і да Дня народнага адзінства. Мэтай канферэнцыі, якую здзейснілі сумесна Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Мядзельскі райвыканкам, было выяўленне новых, раней невядомых старонак жыцця, грамадскай, дзяржаўнай і творчай дзейнасці М. Танка, асэнсаванне філасофска-эстэтычных і ідэйнамастацкіх дамінант яго літаратурнай спадчыны з пазіцый, якія адкрываюцца на этапе найноўшай гісторыі Беларусі. Далей..