2 сакавіка на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра адбудзецца прэм'ера спектакля "Ляцяць жураўлі". Далей..
Прадстаўляючы Айчыну, рабіць усё для ўмацавання аўтарытэту беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 22 снежня павіншаваў работнікаў дыпламатычнай службы краіны з прафесійным святам. Да міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва прычынілася і культурная дыпламатыя. Далей..
З 31 студзеня па 29 лютага ў Карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі будзе прадстаўлены новы фотапраект "Міфічныя фота". Далей..
Грамадская небяспека і шкоднасць карупцыі відавочныя. І кіраўніцтва краіны паслядоўна прымае меры для ўмацавання законнасці, недапушчэння прасочвання крыміналу ў органы дзяржаўнага кіравання і розныя сферы, у тым ліку культуру. Далей..
Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці запрашае на выставу "НаРодная прыгажосць" з 30 студзеня па 27 лютага. Далей..
Пачатак тыдня быў гарачым для будучых зорак эстрады: 22 і 23 студзеня ў Мінску праходзіў другі этап нацыянальнага адбору на міжнародныя конкурсы “Славянскі базар у Віцебску”. Далей..
У сярэдняй школе №28 г. Бабруйска прайшоў майстар-клас "Культура адзення". Член народнага клуба дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Натхненне" Палаца мастацтваў горада Людміла Уладзіміраўна Крылова правяла дэманстрацыю беларускіх народных касцюмаў для вучняў 9 "Г" класа. Калекцыя створана Людмілай Уладзіміраўнай самастойна па эскізах Бабруйскага краязнаўчага музея, арнаменты выкананы па матывах касцюмаў Бабруйшчыны. Далей..
У кінапракаце павялічыцца доля айчынных фільмаў, у тэатрах стане больш спектакляў па творах беларускіх аўтараў. Што яшчэ чакае нашу сферу, якім будзе творчае асяроддзе і як гэта паўплывае на соцыум? Уступіла ў сілу Канцэпцыя развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024—2026 гады. Далей..
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Высокае прызнанне атрымалі людзі, што сваёй творчасцю, падзвіжніцкай дзейнасцю аддана служаць краіне і народу. Іх праца спрыяе ўмацаванню духоўных каштоўнасцей і развіццю традыцый. Далей..
З 25 студзеня па 31 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускага кіно будзе працаваць выстава, прысвечаная 110-гадоваму юбілею тэатральнага мастака Яўгена Чамадурава. Далей..
Два адборачных тура прайшлі ў Маладзёжным тэатры эстрады ў рамках XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Далей..
Сёлета споўніцца 105 гадоў з заснавання Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Х. Каладзеева. За гэтую пару назапашана нямала здабыткаў. І юбілейная дата — выдатная нагода зазірнуць у гісторыю ўстановы ды ўспомніць значныя падзеі апошняга часу. Далей..
Выстава "Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі" да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі адкрыецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 25 студзеня. Далей..
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага 31 студзеня адбудзецца імпрэза з музычнай праграмай "Снег ідзе..." з удзелам "Музычнай гасцёўні" Белдзяржфілармоніі. Далей..
У культурным цэнтры "Фестывальны" (Гродна) прадстаўлена выстава "АРТ Фіт". Далей..
XXIIІ свята музыкі "Заслаўе – 2024" адбудзецца ў Заслаўі 26 студзеня. Далей..
Канцэрт "На скрыжаванні Усходу і Захаду" прагучыць у Брэсцкай абласной філармоніі 26 студзеня. Далей..
На Слонімшчыне ў вёсках Бярдовічы і Шышкі ў гэты дзень зладзілі яшчэ і абрад “Падсаджванне Каляды на дуб”, які сімвалізуе заканчэнне ўсіх калядных свят, як у народзе кажуць “Святое Хрышчэнне и Калядам прашчэнне”. Далей..
Майстар-клас па зімовым пейзажы з мастачкай Янай Янішчыц "Паміж зялёнаю вясною і лістападам залатым" пройдзе 25 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Далей..
Святочны канцэрт да Дня Таццяны "Ад сэрца да сэрца" прагучыць 25 студзеня ў Віцебскай абласной філармоніі. Далей..
Чацвёртая штогадовая выстава-конкурс дзіцячай творчасці "Зімовыя ўражанні" праходзіць у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" па 3 лютага. Далей..
У другі раз у Навагрудку прайшлі гарадскія вулічныя фестывалі “Калядныя цуды”. Урачыстае адкрыццё фестываляў адбылося 23 снежня напярэдадні каталіцкага Раства. Кожны дзень на працягу трох тыдняў гарадская плошча ператваралася ў суцэльную тэатралізаваную сцэну. Далей..
Свята "Шчадраванне на Палессі" адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 20 студзеня. Далей..
Імпрэза "Залатыя мелодыі ХХ стагоддзя" адбудзецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 20 студзеня а 19-й гадзіне. Далей..
Інтэрактыўны праект "Жывая музыка кіно" Дзяржаўнага камернага аркестра працягнецца 31 студзеня ў кінатэатры "Цэнтральны". Далей..
У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць мерапрыемства, арганізаванае Міністэрствам культуры і прысвечанае тэматыцы Канцэпцыі нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства ў 2024–2026 гадах. Далей..
Стары Новы год - гэта выдатнае свята, якое падаўжае зачараванне традыцыйных зімовых урачыстасцяў. 12 студзеня ў фае 2-га паверха Палаца мастацтваў прайшла канцэртная праграма "У Новы год з песнямі!" для выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджанага пражывання і аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ўстановы сацыяльнай абароны "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска". Далей..
Бібліятэчныя установы Бераставіцкага раёна далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”. Своеасаблівы марафон добрых спраў праходзіць з мэтай праявіць максімальны клопат і ўвагу ў адносінах да старэйшага пакалення. У адрас людзей “залатога ўзросту” гучаць віншаванні з Новым годам і Калядамі, цёплыя словы з пажаданні моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Далей..
Дабрачынная акцыя для пажылых людзей “Ад усёй душы” праходзіць у Беларусі з 3 па 14 студзеня. Ва ўсіх рэгіёнах ладзяцца святы, фестывалі, балі, адбываецца ўшанаванне старэйшага пакалення, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, доўгажыхароў. Кожны дзень напоўнены павагай і ўвагай. Далей..
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 13 студзеня на ўнікальнае свята "Шчодрык". Далей..