Першая / Навігатар – Бібліятэкі

Унікальная культурна-дзелавая пляцоўка

Апублiкавана: 22 сакавiка 2024 Стужка Бібліятэкі Мінск

Менавіта так Кіраўнік дзяржавы ахарактарызаваў XХХI Мінскую міжнародную кніжную выставукірмаш, што праходзіла з 14 па 17 сакавіка ў сталіцы. Далей..

Дасканала, шчыра, артыстычна

Апублiкавана: 21 сакавiка 2024 Стужка Бібліятэкі не указан Праекты развіцця

“Са знакам якасці” — менавіта так імкнуцца арганізаваць сваю дзейнасць бібліятэкары краіны. Далей..

Штрыхі памяці

Апублiкавана: 20 сакавiка 2024 Стужка Бібліятэкі Мінск

Беларусь святкуе 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Шэраг падзей да гэтай даты ў Нацыянальнай бібліятэцы працягвае выстава “Мова ваеннай ілюстрацыі”. Яна прысвечана творчаму пераасэнсаванню трагедыі і гераізму народа ў выяўленчым мастацтве. Далей..

Духоўная спадчына ў кнігах і чытанні

Апублiкавана: 19 сакавiка 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

У гарадской бібліятэцы г. Ашмяны прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі “Духоўная спадчына ў кнігах і чытанні". Бібліятэкары падрыхтавалі тэматычную выкладку літаратуры “Праз кнігу – да духоўнага адраджэння", а таксама запрасілі на сустрэчу з моладдзю святара – протаіерэя, настаяцеля Храма Уваскрэсення Хрыстова ў Ашмянах Георгія Муху. Далей..

Ці­ка­ва тут у вас!

“Што мы можам зрабіць, каб бібліятэка была прывабнай для моладзі?” — Таццяна Маляўка пачала ліст з пытання. Праблема зачапіла — і мы паглыбіліся ў аповед загадчыцы аддзела Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава. Далей..

Самабытнасць у мастацтве

Апублiкавана: 12 лютага 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

У літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча-прэзентацыя “Самабытнасць у мастацтве” ў сувязі з выхадам новай кнігі смаргонскай журналісткі Галіны Антонавай “Космас Анатоля Антонава”. Далей..

Памяць – гэта тое, што аб’ядноўвае пакаленні

Апублiкавана: 06 лютага 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

У гэтым годзе наша краіна адзначае 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды па ўсёй краіне праводзяцца адмысловыя мерапрыемствы: гутаркі, акцыі, сустрэчы. Усё гэта накіравана на тое, каб праінфармаваць грамадскасць аб тых падзеях. Не засталася ўбаку і бібліятэчная сістэма Астравецкага раёна. У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшла гісторыка-пазнавальная гадзіна “Мы памятаем! Мы ганарымся! Паклон вам да зямлі!” для вучняў 4 класа. Далей..

Па прыкладзе славутага бібліяфіла

Сёлета споўніцца 105 гадоў з заснавання Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Х. Каладзеева. За гэтую пару назапашана нямала здабыткаў. І юбілейная дата — выдатная нагода зазірнуць у гісторыю ўстановы ды ўспомніць значныя падзеі апошняга часу. Далей..

Акцыя "Ад усёй душы" ў бібліятэках

Апублiкавана: 12 студзеня 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Бібліятэчныя установы Бераставіцкага раёна далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”. Своеасаблівы марафон добрых спраў праходзіць з мэтай праявіць максімальны клопат і ўвагу ў адносінах да старэйшага пакалення. У адрас людзей “залатога ўзросту” гучаць віншаванні з Новым годам і Калядамі, цёплыя словы з пажаданні моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Далей..

Слу­хаць, кра­наць — чы­таць

Сфера культуры паступова рухаецца да інклюзіі. Адмыслоўцы рупяцца аб тым, каб кожны мог прычыняцца да спадчыны краіны і чалавецтва, самаўдасканальвацца і якасна бавіць вольны час. Як у Беларусі наладжана інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне невідушчых і слабавідушчых асоб — раскажам на прыкладах. Далей..

Бібліятэкары падарылі навагодні настрой вясковым чытачам

Апублiкавана: 28 снежня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Бібліятэка ва ўсе часы лічылася асяродкам культуры, а праз чытанне людзі далучаліся да навукі і мастацтва, развіваліся, атрымлівалі новыя веды. Аднак бібліятэкі існуюць не ў кожным населеным пункце. Далей..

Навагоднія цуды ў бібліятэцы

Апублiкавана: 26 снежня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Новы год – гэта вясёлае свята для ўсіх людзей, пара цудаў, надзея на лепшае і вера ў казку. Кожны з нас у гэтыя дні не толькі чакае падарункі для сябе, але і рыхтуе сюрпрызы для сваіх блізкіх і знаёмых. Аднак, больш за ўсіх, гэта свята чакаюць дзеці. Далей..

Асілак, выканай жаданне!

За паўтысячы гадоў хто толькі не схіляў галаву перад гэтым Асілкам. А знаходзіцца батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў вёсцы Сітцы, у таямнічым парку, што прыналежаў калісьці знакамітаму роду Дамейкаў. Ад сядзібы засталіся толькі частка агароджы, уязная брама, рэшткі гаспадарчых пабудоў. І неймаверны дуб, апеты ў вершаваных радках Петрусём Броўкам. Далей..

Да 200-годдзя з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі

Апублiкавана: 23 лiстапада 2023 Стужка Бібліятэкі Мінск Гістарыёграф

З нагоды юбілею знанага паэта, драматурга, перакладчыка, гісторыка Людвіка Кандратовіча, больш вядомага пад псеўданімам Уладзіслаў Сыракомля, ва ўстановах культуры Беларусі прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Далей..

Любаншчына: фестывальнае закуліссе

Апублiкавана: 12 лiстапада 2023 Стужка Бібліятэкі Брэст і вобласць

Пісана-перапісана ўжо, што творчасць развівае не толькі фантазію, кемлівасць, кругагляд, але і крытычнае мысленне. Менавіта творчасць робіць з чалавека асобу з непаўторным неабсяжным сусветам. Словам, асоба — галоўная адзінка вымярэння якаснага складу нацыі. Далей..

Літаратурная гасцёўня "Хараство і боль жыцця"

Апублiкавана: 08 лiстапада 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

На пачатку лістапада ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшла літаратурная гасцёўня "Хараство і боль жыцця". Далей..

Бібліятэка як музей ці як батлейка?

Найлепшыя прадстаўнікі нашай сферы былі адзначаныя да Дня работнікаў культуры. Сярод узнагароджаных — намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Вольга Камендантава. Міністр культуры Анатолій Маркевіч уручыў ёй Ганаровую грамату “За шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры”. Далей..

На­што му­зею ага­род…

Цікава, як, калі і навошта ўзнік першы музей. Кажуць, яго прататып пад назовам "Музеён" праславіў Александрыю аж у 290 годзе да нашай эры. Як ні дзіўна, асновай стала Александрыйская бібліятэка. Былі тут нават абедзенныя залы. Чым не падстава для гаворкі пра сінтэтычныя ўстановы культуры будучыні? Новае, як вядома, — забытае старое… Далей..

Бібліятэка як феномен культуры

Апублiкавана: 20 кастрычнiка 2023 Стужка Бібліятэкі Мінск

Галоўнай падзеяй года адмыслоўцы назвалі X Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, што праходзіць днямі ў Мінску. Далей..

Шчы­рае сло­ва пра звон­кую глі­ну

Слова — прыгожае кніжнае. Гліна — лёгкая поразаўская. А ўсё разам — чарговы праект бібліятэкараў Свіслацкага раёна. Абавязкова знойдуцца скептыкі, якія заўважаць з веданнем справы: “Бібліятэкары павінны займацца кнігавыдачай! А фларыстыка, фітапаслугі і лясная скульптура на стэлажах — гэта прафанацыя!” Далей..

Як папулярызаваць кнігу і чытанне? Найлепшыя прыклады — з сельскай бібліятэкі

Апублiкавана: 09 кастрычнiка 2023 Стужка Бібліятэкі Гродна і вобласць

У верасні адзначылі сваё свята бібліятэчныя работнікі. А напярэдадні найлепшых з іх узнагародзілі ў“алмазе ведаў”. Сярод пераможцаў ХХХІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” — і Алена Дзянішчык. Далей..

Чаму чытачы са Светлагорска любяць і сельскую бібліятэку

Бібліятэка — сховішча інфармацыі. Але ў другую чаргу. У першую гэта, як падаецца, збор дабрыні, любові, спагадлівасці. І не толькі ад літаратурных герояў, але і ад супрацоўнікаў кніжнай скарбніцы. Тыя чалавечыя праявы — гаючыя, аднак яшчэ і выхаваўчыя ўласцівасці маюць. Прыкладаў шмат. І ў Светлагорскім раёне таксама. Далей..

Кнігавір на вуліцы Гагарына

Апублiкавана: 21 верасня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Брэст і вобласць

Ляхавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка правяла акцыю "Кнігавір на вуліцы Гагарына", прысвечаную Дню бібліятэк. Далей..

Стагоддзе Шклоўскай бібліятэкі

Апублiкавана: 15 верасня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Магілёў і вобласць

Сёлета Шклоўская бібліятэка святкуе юбілей – 100 гадоў. 14 верасня, напярэдадні Дня бібліятэк, у РДК гэтую падзею адзначылі мерапрыемствам. Далей..

З днём бібліятэк Рэспублікі Беларусь!

Апублiкавана: 15 верасня 2023 Стужка Бібліятэкі Мінск

Урачыстасці, прысвечаныя прафесійнаму святу, распачаліся 14 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Далей..

Шанаванне роднай літаратуры па-елкаўску

Дзесяцігоддзі таму мой першы журналісцкі настаўнік Валодзя Ялько вучыў: "Бяры ў бібліятэцы чатыры кнігі на рускай мове, а пятую — абавязкова на беларускай!" Мінуў час, які пацвердзіў карысць правіла. На сёння я нават змяніў бы яго ў бок павышэння пашаны менавіта роднай літаратуры. Далей..

Бібліятэка і чытач: пошук эфектыўных форм работы

Апублiкавана: 13 жнiўня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Для бібліятэкараў Гродзенскага раёна 10 жніўня прайшоў семінар-практыкум "Бібліятэка і чытач: пошук эфектыўных форм работы". Далей..

Прыбраць перашкоды

Апублiкавана: 18 лiпеня 2023 Стужка Бібліятэкі не указан Соцыум

Дзяржава гарантуе людзям з інваліднасцю роўныя магчымасці для рэалізацыі правоў і ўдзелу ў грамадскім жыцці. Тычыцца гэта і доступу да культурных набыткаў, развіцця творчых здольнасцей, якаснага адпачынку. “К” даведалася, як наша сфера крочыць да інклюзіі. Далей..

Учора, сёння і заўтра рэгіянальнай культуры

Апублiкавана: 16 лiпеня 2023 Стужка Бібліятэкі не указан Пазіцыя

Не прэтэндую на ісціну ў апошняй інстанцыі. (Як і заўжды, дарэчы.) Больш за тое, я не гісторык і не збіраюся жангляваць гадамі і эпохамі. Задача не тая. Спрабую асэнсаваць развіццё рэгіянальнай культуры. І прыходжу да высноў, нечаканых нават для самога сябе. Далей..

Час назваць найлепшых

Апублiкавана: 12 лiпеня 2023 Стужка Бібліятэкі Мінск Праекты развіцця

Прафесійны рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” не толькі садзейнічае развіццю айчыннай культуры, прапагандзе яе здабыткаў, збіранню і распаўсюджванню фальклорна-этнаграфічнай спадчыны. Гэта яшчэ і выдатная магчымасць адшукаць найлепшых у сваёй справе, стымуляваць іншых імкнуцца да вяршынь бібліятэчнага майстэрства. Далей..

1234