Першая / Навігатар – Музеі

Сяргей Багласаў, які вярнуў страчаную казку

Апублiкавана: 13 верасня 2022 Стужка Музеі Мінск Соцыум

Год таму пайшоў з жыцця архітэктар Сяргей Багласаў — чалавек, без якога сённяшні Мінск меў бы іншае аблічча. Ён кіраваў аўтарскімі калектывамі па рэканструкцыі Траецкага прадмесця і рэгенерацыі гістарычнага цэнтра, адбудоўваў ратушу і іншыя славутасці. У сімвалічны час, калі сталіца рыхтавалася да Дня горада, у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава памяці дойліда. Далей..

"Кераміка Крэва" на Смарогоншчыне

Апублiкавана: 18 жнiўня 2022 Нам пішуць Музеі Мінск

13 жніўня побач з Крэўскім замкам у Смаргонскім раёне вучылі працаваць з глінай. Тут адбыўся штогадовы фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва». Далей..

Даўняя сцяжынка адной загадкі

2022-ы ў нашай краіне абвешчаны Годам гістарычнай памяці. З гэтай нагоды мы запланавалі правесці серыю суботнікаў у памятных мясцінах Беларусі. Частка з іх ўжо праведзеная, з іх вынікамі можна азнаёміцца на старонках нашай газеты. Сёння мы адправімся на Лагойшчыну, дзе ў няспынных вандроўках паміж вёскамі і мястэчкамі прайшлі юнацкія гады славутага паэта Янкі Купалы. Менавіта там ён усвядоміў сябе беларусам, там раскрыўся яго талент лірыка і драматурга. Далей..

Выстава "Жаночы род"

Апублiкавана: 15 жнiўня 2022 Фотарэпартаж Музеі Мінск

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць выставачны праект "Жаночы Род", у якім творы народнага і прафесійнага выяўленчага мастацтва дэманструюць традыцыйныя архетыпічныя і міфапаэтычныя ўяўленні аб прыродзе жаночага свету і жаночай вобразнасці. Далей..

Даследаваць факты вайны — справа жыцця Генадзя Баркуна

Больш за трыццаць гадоў жыцця ён аддаў музейнай справе і на працягу дзесяці з іх узначальваў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сёння Генадзь Баркун бавіць летні час у роднай вёсцы Лешніца, што на Пухавіччыне. Няма нічога дзіўнага, што нашая размова пачалася з высвятлення тамтэйшых агульных знаёмстваў, бо так супала, што мая бабуля нарадзілася ў Кабылічах і пасля жыла ў Рудзенску, а адтуль да Лешніцы нейкі дзясятак кіламетраў. Далей..

Артэфакты Тадэвуша Рэйтана

Апублiкавана: 25 лiпеня 2022 Стужка Музеі Мінск Гістарыёграф

Напярэдадні дня нараджэння нашага славутага земляка Тадэвуша Рэйтана мы распавядзём нашым чытачам пра лёс яго… кубка. Відаць, гэта адзіная ў свеце рэч, якой цудам пашанцавала ацалець. Доўгі час ішоў збор інфармацыі, бо лёс кубка быў няпэўны. Ён то з’яўляўся на даляглядзе, то знікаў у прыцемках. Але цяпер мы можам распавесці “біяграфію” гэтага артэфакта, які пры спрыяльным збегу абставін мог бы калі-небудзь ізноў пабываць у Грушаўцы. Хаця марыць аб тым, што ён вернецца на Радзіму назусім, не выпадае. І на тое ёсць свае прычыны. З іншага боку, вельмі хацелася б, каб на гэту публікацыю звярнула ўвагу кіраўніцтва Ляхавіцкага раёна, якое ў дадзены момант займаецца аднаўленнем родавага котлішча Рэйтанаў у Грушаўцы і пошукам экспанатаў для будучага музея, які плануецца размясціць у адноўленай сядзібе. Далей..

Міхал Клеафас і Марыя дэ Нэры

Апублiкавана: 22 лiпеня 2022 Стужка Музеі Магілёў і вобласць

Часам лёс зводзіць людзей зусім далёкіх адзін ад аднаго. Здавалася б, нішто не можа прадвесціць іх сустрэчу. Гэтыя людзі жывуць у розных краінах, належаць да рознага сацыяльнага статусу, у іх розныя погляды, менталітэт, густы і прыхільнасці. Але аднойчы рок, як казалі старажытныя грэкі, пачынае плесці свой сюжэт: падштурхоўваць іх, весці да месца, дзе яны нарэшце зблізяцца. Нярэдка такія сустрэчы адбываюцца на тле бурных гістарычных падзей. Асаблівая ж інтрыга атрымліваецца тады, калі на зломе эпох сустракаюцца мужчына і жанчына… Далей..

Ля свяшчэнных сцен і казематаў...

Апублiкавана: 22 лiпеня 2022 Стужка Музеі Брэст і вобласць

Брэсцкая крэпасць-герой... Маленькі кавалачак зямлі, які стаў легендарным на ўсе часы. Наймагутная сіла духа, бязмежная мужнасць і любоў да Айчыны абронцаў Цытадэлі залатымі літарамі ўпісаны ў скрыжалі гісторыі народнай баявой Славы. Сёння гэтую крэпасць ведаюць ва ўсім свеце. У гонар яе герояў напісаны кнігі і шматлікія артыкулы, створаны карціны, скульптуры, графічныя цыклы, адзняты кінафільмы, пастаўлены спектаклі, складзены песні, паэмы і вершы. І кожны, хто прыязджае ў Брэст, лічыць сваім абавязкам наведаць памятнае месца над Бугам і ўбачыць створаны там помнік, які мовай пластыкі, архітэктуры і дакументальных сведчанняў паказвае веліч подзвігу, здзейсненага восемдзясят гадоў таму на гэтай старажытнай зямлі, ля гэтых свяшчэнных сцен і казематаў. Далей..

Бляскам сонца хай успыхне згоднасці часіна

Апублiкавана: 21 лiпеня 2022 Нам пішуць Музеі Мiнская вобласць

Адчуванне еднасці з родным краем, нават у часы расстання з ім, памкненне як мага хутчэй вярнуцца на Радзіму, а таксама прага да таго, каб землякі жылі дружна ў адзінай моцнай і незалежнай дзяржаве, — гэтыя думкі і мары не давалі спакою чуллівай душы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў першай палове XX стагоддзя. Далей..

Беларусь будзе памятаць

Апублiкавана: 25 чэрвеня 2022 Нам пішуць Музеі Магілёў і вобласць

Злачынствы нямецкіх захопнікаў і іх прыслужнікаў у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці ў перыяд варожай акупацыі канца жніўня 1941-га – сярэдзіны ліпеня 1944 года, жахлівая сваёй жорсткасцю трагедыя ў вёсцы Боркі і прылеглых пасёлках атрымалі шырокі грамадскі рэзананс у сярэдзіне 2020 года, падчас адкрыцця рэканструяванага знака "Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в. Боркі Кіраўскага раёна". Далей..

12345