17 і 18 снежня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі — прэм’ера “Махляроў”: п’есу М. Гогаля “Гульцы” ставіць заснавальнік і нязменны кіраўнік Пермскага тэатра “Ля Моста” Сяргей Фядотаў. А напярэдадні да нас наведаўся і сам расійскі тэатр — з трыма гастрольнымі паказамі сваіх двух спектакляў: “Калека з Інішмана” і “Жаніцьба. Фантасмагорыя”. Далей..
Гомельскі драмтэатр падрыхтаваў для юных гледачоў навагоднія прэм'еры. Вясёлую і павучальную гісторыю раскажуць героі паказу "Каляда, Каляда, адчыняй вароты!", пастаўленага рэжысёрам Гомельскага аблдрамтэатра Дзмітрыем Байковым сумесна з мастаком Аляксандрам Кручковічам. Далей..
Нацыянальнаму акадэмічнаму драматычнаму тэатру імя М. Горкага — 90. Аднак калектыў не толькі захоўвае памяць пра сваю славутую гісторыю, але і маладзее, прыцягвае прэм’ерамі новую моладзевую публіку. Далей..
У Мінску рыхтуецца да прэм'еры спектакль "Махляры" паводле п'есы Гогаля. Далей..
У Магілёве з аншлагам прайшла прэм'ера інклюзіўнага спектакля "Жыць". Пастаноўка створана па матывах твора Шолам-Алейхема "Цеўе-малочнік". Далей..
Студэнты-акцёры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі, прафесара Уладзіміра Мішчанчука зрабілі фурор у Маскве на V Тэатральным фестывалі краін СНД “ГИТИС — мастер-класс”. Далей..
У Беларускім тэатры “Лялька”, што ў Віцебску, прадставілі спектакль “Кацёл з каменьчыкамі” па казцы Уладзіміра Караткевіча. Далей..
30 лістапада Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага святкуе юбілей. У гэты дзень на вялікай сцэне ўстановы пакажуць нашумелую рок-оперу «Граф Монтэ-Крыста». Хутка калектыў прэзентуе новы спектакль — «Ідыёт» — паводле рамана Дастаеўскага ў пастаноўцы сербскай актрысы і рэжысёра Іваны Жыгон. Прэм’ера запланаваная на люты 2023 года. Далей..
Пакуль вы ўспамінаеце дату апошняга наведвання храма Таліі і Мельпамены, мы паведамляем, што ў лідчан і гасцей горада ёсць унікальная магчымасць на два дні пагрузіцца ў асаблівую атмасферу тэатральнага мастацтва. Далей..
У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага выйшла чарговая прэм’ера — камедыя Мальера “Падмануты муж” у пастаноўцы мастацкага кіраўніка калектыву Сяргея Кавальчыка. Далей..
Фестываль "Лідскія тэатральныя сустрэчы" пройдзе 26–27 лістапада ў Палацы культуры горада. Далей..
Незвычайны спектакль з філасофскім падтэкстам рыхтуюць да паказу ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Для калектыву ўстановы гэта будзе першая прэм'ера ў 46-м сезоне. Далей..
Прэм'ера пластычнай пастаноўкі "Наш космас" рэжысёра Данііла Філіповіча адбудзецца 24 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Далей..
Мінскі міжнародны Калядны оперны форум адкрыецца творам Пятра Чайкоўскага «Яўген Анегін» у пастаноўцы Маскоўскага музычнага тэатра «Гелікон-опера». Далей..
11 лістапада ў Бабруйску ўрачыста адкрыўся VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Напярэдадні мы сустрэліся з Веранікай Вінель — адной з яго арганізатараў, дырэктарам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, на базе якога і ладзяцца асноўныя фестывальныя падзеі. Далей..
11—13 лістапада ў Полацку праходзіў ІІІ Тэатральны фестываль “Умоўnо”. У праграме — 12 спектакляў з Беларусі і Расіі. Далей..
29—30 кастрычніка ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры з’явіліся “Шалёныя грошы”. Менавіта такія, у двукоссях, бо гэта ўсяго толькі пастаноўка паводле п’есы Аляксандра Астроўскага. Далей..
Праект TheatreHD, што ладзіцца ў нашых кінатэатрах ужо некалькі гадоў, дае цудоўную магчымасць убачыць трансляцыі найноўшых спектакляў з усяго свету, асабліва актуальную з часоў пандэміі. Днямі адразу ў дзвюх мінскіх кіназалах паказвалі оперу “Рыгалета”, прапанаваную гледачам на Брэгенцкім фестывалі ў Аўстрыі ў 2019-м. У пастаноўцы ўдзельнічаў і адзін з маладых беларускіх спевакоў — Павел Пятроў. Далей..
Пастаноўку паводле казкі Уладзіміра Караткевіча прэзентавалі 8 лістапада ў віцебскім тэатры "Лялька". Далей..
Днямі з Гомеля прыляцела добрая вестка. Актрыса абласнога драмтэатра Марыя Хадзякова атрымала спецыяльны прыз “За арыгінальнае ўвасабленне класічнага вобраза” на пазачарговым Міжнародным фестывалі “Смаленскі каўчэг. Пераможцы і лаўрэаты мінулых гадоў”. Узнагароду далі за ролю… Моцарта. Далей..
Моладзевы тэатр эстрады прадставіў прэм'еру — харэаграфічнае шоу "Прыма і яе мужчыны" — 11 лістапада. Далей..
У Бабруйску пройдзе VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Паўдзельнічаюць 11 калектываў з усёй краіны, у тым ліку мінскі Новы драматычны тэатр і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Далей..
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Максіма Горкага — падзея за падзеяй. 2 лістапада тут адбудзецца прэм’ера паводле Мальера — “Абдураны муж” — у пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Сяргея Кавальчыка. А літаральна месяц таму на гэтай сцэне прэзентавалі тургенеўскі “Месяц у вёсцы”, старанна спланаваны народнай артысткай Беларусі Вольгай Клебановіч, якая выступіла рэжысёрам. Далей..
Гісторыя нашай гераіні больш нагадвае сюжэт фільма. Выпускніца школы, выдатніца з невялікага гарадка, паехала за сваёй марай у сталіцу, дзе дзякуючы таленту і настойлівасці атрымала галоўную ролю. Пра тое, як не здраджваць сваім ідэалам і не баяцца крочыць насустрач невядомасці, нам расказала маладая таленавітая актрыса Юлія Лазоўская. Далей..
Першымі прэм’ерамі юбілейнага, 90-га, сезона ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры Беларусі сталі балет “Жызэль” на вялікай сцэне і опера “Моцарт і Сальеры” на камернай. Выйшлі яны амаль адначасова, з розніцай усяго ў тры дні. І пры ўсёй адрознасці жанраў засведчылі, як ні дзіўна, падобныя тэндэнцыі. Супадзенне? Ці праявы сапраўднай эстэтычнай блізкасці? Далей..
У Новым драматычным тэатры пабудавалі “Лялечны дом” — у адпаведнасці з крыху адаптаванай драматургічнай асновай Генрыха Ібсена. Яго галоўным канструктарам і адным з жыхароў стаў рэжысёр Арцём Пінчук. Далей..
Спектакль-канцэрт "Ван Гог. Лісты да брата" з удзелам Яўгена Міронава і Юрыя Башмета адбудзецца 13 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі. Далей..
Тур па Краснадарскім краі трупа завершыць у Наварасійску. Фінальны спектакль мінскія артысты сыграюць сёння – гэта будзе мюзікл «Трыстан і Ізольда». Далей..
15-ы раз гастраляваў у Беларусі Калужскі ТЮГ. Прычым гэта былі абменныя гастролі: тымі ж вераснёўскімі днямі артысты нашага ТЮГа выходзілі на калужскую сцэну. Далей..