На сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пакажуць спектакль "Пачупкі" Далей..
Позна ўвечары 16 верасня былі падведзены вынікі 26-га Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа”. Сярод лепшых былі названы спектаклі і артысты з Арменіі, Даніі, Кыргызстана, Расіі, а таксама дзве беларускія пастаноўкі: “Пачупкі” РТБД як найлепшы музычна-пластычны спектакль і “Старасвецкія памешчыкі” з Гродна як найлепшы спектакль тэатра лялек. Далей..
У нашым паўсядзённым жыцці ёсць людзі, якія займаюцца чарадзействам… Да прыкладу, Андрэй Рэцікаў — не толькі кіраўнік народнага тэатра лялек “Капялюш”, які працуе ў цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры Наваполацка. Ён рэжысёр, акцёр, мастак-афарміцель, удзельнік самых розных тэатральных фестываляў і выстаў. А яшчэ Андрэй Міхайлавіч узнавіў старажытны від батлейкі “Віцебскі Жлоб”, уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Далей..
Пачынаецца (а дзесьці ўжо і распачаўся) новы тэатральны сезон. Сёлета ён абяцае быць як ніколі насычаным. У адным толькі верасні - адразу два фестывалі: “Белая Вежа” ў Брэсце і “Лялькі над Нёманам” у Гродне. У лістападзе - Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску. У снежні - Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. І так да канца сезона: што ні тыдзень - прэм’еры ды іншыя тэатральныя падзеі. Далей..
Магілёўскі абласны тэатр лялек 1 верасня адкрые 46-ты тэатральны сезон з прэм'еры мінулага сезона «Марыйка ў казачнай краіне». Далей..
У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры з’явіўся “Дом Бернарды Альбы”. Пастаноўка парушыла трывалы выраз “тэатр - дом”, бо на сцэне была ўсталяваная… цяпліца. Далей..
Выпіць да донца “Любоўны напой” і спазнаць ад яго асалоду цяпер вельмі проста: дастаткова наведаць у пазначаны гэтай назвай дзень Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі. У новым сезоне зрабіць гэта можна будзе ўжо 8 і 9 верасня, 1 кастрычніка - і далей у адпаведнасці з афішай. Далей..
«Граф Монтэ-Крыста» прапісаўся (і трэба меркаваць, надоўга) на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. З пазнакай “рок-опера”. Дададзім: беларуская! Бо музыка -- нашага Цімура Каліноўскага. Далей..
Напрыканцы 1950-х і 1970-х гадоў мне давялося наведаць больш за 20 спектакляў на той час Беларускага драматычнага тэатра імя Я.Купалы, у якіх галоўную або адну з галоўных роляў выконвала народная артыстка БССР Вера Мікалаеўна Пола. І, шчыра кажучы, ніколі не быў расчараваны ігрой гэтай чароўнай актрысы. Наадварот, яна была маёй любімай актрысай. Неаднаразова, пакідаючы гардэроб тэатра імя Я.Купалы, я чуў за сваёй спінай такія размовы жанчын і мужчын: “І ўсё ж самай яркай, безумоўна, была Пола…”, “Вера Мікалаеўна сёння іграла лепш за ўсіх…” Рэдка здараецца, калі тэатральны акцёр або актрыса працуюць у адным тэатры больш чым паўстагоддзя. Што датычыцца Веры Пола, то яе жыццё было звязана з калектывам купалаўцаў на працягу 55 гадоў (1922 — 1977), у тым ліку ў 1943 — 1944 гадах, калі яна выступала ў франтавой тэатральнай брыгадзе. Далей..
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі неаднойчы звяртаўся да тэмы вайны, чалавечых лёсаў у цяжкія гадзіны выпрабаванняў. Прэм’ера “Альпійскай балады” ў пастаноўцы Святланы Навуменка сёлета, безумоўна, дадала ў рэпертуар тэатра новыя фарбы. Далей..
Кажуць, каб дасягнуць мары, трэба думаць маштабна і верыць у свае шалёныя ідэі. Амбіцыйная, яркая і дзёрзкая! Такой з'яўляецца наша новая гераіня Паліна Суворава. У свае 22 гады выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў — пастаянная ўдзельніца самых маштабных эстрадных праектаў нашай краіны. Памочніца рэжысёра, актрыса, вядучая — як гэта ўсё змяшчацца ў адным чалавеку? Далей..
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прапанаваў гледачам віртуальнае падарожжа ў сонечную Грузію: тут адбылася прэм’ера музычнай камедыі Гія Канчэлі “Нявеста з Імерэтыі”. Далей..
Рэпертуар Маладзёжнага тэатра эстрады папоўніўся доўгачаканым мюзіклам-біяграфіяй “Гур’янаў”. Далей..
Прамільгнула “Балетнае лета ў Вялікім”. Але ўражанняў ад фестывалю хопіць на цэлы год. Далей..
Да 140-годдзя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася прэм’ера спектакля “Прымакі” ў пастаноўцы рэжысёра Таццяны Пацай Далей..
У сярэдзіне чэрвеня мінчанам быў паднесены падарунак-выклік: з гастролямі прыехаў Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр. Насамрэч хутчэй адбыўся абмен: трупа РТБД з'ехала ў Гомель, а яны — да нас, з двума спектаклямі маладога і амбіцыйнага рэжысёра Віталя Краўчанкі, чатырма найталенавіцейшымі акцёрамі і грузавікамі (чамусьці здаецца, што толькі ў грузавік магло змясціцца гэтае багацце) дэкарацый. Далей..
Калектыў Тэатра-студыі кінаакцёра закрыў юбілейны, 40-ы сезон прэм’ерай - “Той самы Мюнхгаўзен” у пастаноўцы Таццяны Пацай. Далей..
За душэўную дабрыню Аляксандра Парфяновіча калегі называюць Сан Санычам. Акцёр прысвяціў Магілёўскаму абласному тэатру драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, што ў Бабруйску, амаль пяцьдзясят гадоў. 25 чэрвеня Аляксандра Аляксандравіча, інтэлігентнага і абаяльнага чалавека, сапраўднага майстра сцэны, узнагародзілі знакам "Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска". Гэта і стала падставай для нашай сустрэчы. Далей..
У ХІХ стагоддзі імя Юзафа Сурэвіча — актора, рэжысёра і дырэктара віленскага драматычнага тэатра не сыходзіла з афіш і старонак газет. Папулярнасць Сурэвіча, якога яшчэ называлі “Нестарам” і “Патрыярхам” сцэны, сапраўды, была вельмі вялікая. Пазней, ужо ў ХХ стагоддзі, кожны, хто пісаў працы па гісторыі тэатра “ў Літве і Польшчы”, не мог абысці маўчаннем гэту асобу, якая аддала тэатру больш за семдзсят год жыцця. У Беларусі ж сёння аб ім ведаюць, магчыма, толькі вельмі вузкія спецыялісты-тэатразнаўцы. А вось пра тое, што першыя крокі да вялікай сцэны ён рабіў тут, на беларускіх землях, падаецца, ведалі толькі відавочцы-філаматы — Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка і іншыя. Уключаючы, вядома, гаспадароў маёнтка Бартнікі — Слізеняў, дзе ўсё і адбывалася. Скарыстаўшыся гэтай нагодай, мы хацелі б распавесці гісторыю жыцця Юзафа Сурэвіча. Упершыню на беларускай мове. Далей..
Да 140-годдзя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася прэм’ера спектакля “Прымакі” ў пастаноўцы рэжысёра Таццяны Пацай. Далей..