Першая / Праекты – Круглы стол

Ана­то­лій Мар­ке­віч: “Над­ышоў час за­явіць пра ся­бе”

Апублiкавана: 10 сакавiка 2024 Стужка Афіцыйна Мінск Круглы стол

Відэаканферэнцыя “Культура – знак якасці менталітэту нацыі”, якую зладзілі ў прэс-клубе Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”, прыцягнула ўвагу адмыслоўцаў з усіх куткоў краіны. У размове аб актуальных задачах, ролі сферы ў развіцці асобы і дзяржавы прыняў удзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч. Магістральнай тэмай стала прыняцце Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гады. Далей..

Кожны голас важны

Апублiкавана: 24 лютага 2024 Стужка Афіцыйна Мінск Круглы стол

Заўтра, 25 лютага, у нашай краіне ўпершыню адбудзецца адзіны дзень галасавання. Грамадзяне прыйдуць на ўчасткі, каб адначасова абраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і дэпутатаў мясцовых Саветаў. Гэтая найважнейшая грамадска-палітычная падзея стала нагодай для чарговай сустрэчы ў Прэс-клубе “Культура і мастацтва”. “Адзінства адзінага дня. Твой голас на выбарах — 2024” — так мы вызначылі тэму размовы з нашай госцяй: намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ліліяй Ананіч. Далей..

Ад­экват­ная пад­ача фак­таў

Апублiкавана: 16 снежня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск Круглы стол

У прэс-клубе “Культура і мастацтва” адбылася відэаканферэнцыя-практыкум, прысвечаная адлюстраванню генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў экспазіцыях устаноў культуры і школьных музеях. Далей..

Як увайсці ў сучасны кінапрацэс?

Апублiкавана: 06 снежня 2023 Стужка Кіно Мінск Круглы стол

У рамках XXIX Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад” у прэс-клубе “Культура і мастацтва” адбыўся круглы стол “Дэбютнае кіно: рэжысура і прадзюсаванне”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядомы рэжысёр і прадзюсар з Казахстана Максім Акбараў, дацэнт кафедры кінатэлеаператарства факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Пётр Крывастаненка і студэнты ўстановы. Далей..

Настольная кніга па ахове спадчыны

Апублiкавана: 16 лiстапада 2023 Стужка Архітэктура Мінск Круглы стол

У прэс-клубе “Культуры і Мастацтва” адбылася прэзентацыя зборніка інфармацыйна-метадычных матэрыялаў, падрыхтаванага Міністэрствам культуры. Гэты зборнік стаў першым у Рэспубліцы Беларусь выданнем, якое аб'яднала інструкцыі, тлумачэнні і метадычныя рэкамендацыі па рабоце з аб'ектамі і элементамі нацыянальнай спадчыны з улікам новаўвядзенняў заканадаўства 2023 года. Далей..

Мэтавае накіраванне: за і супраць

Апублiкавана: 23 кастрычнiка 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск Круглы стол

Круглы стол “Мэтавае накіраванне ва ўстановах адукацыі сферы культуры: перспектывы і перспектыўнасць названай формы атрымання адукацыі” сабраў у прэс-клубе “Культура і мастацтва” знакавых спікераў. Далей..

Хто застанецца ў рэестры?

Апублiкавана: 21 кастрычнiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск Круглы стол

У прэс-клубе рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і Мастацтва” 16 кастрычніка адбылася відэаканферэнцыя на тэму “Заканадаўства аб арганізацыі культурна-відовішчных мерапрыемстваў і рэалізацыя яго на практыцы”. Далей..

Заканадаўства аб арганізацыі культурна-відовішчных мерапрыемстваў

Апублiкавана: 16 кастрычнiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск Круглы стол

Канферэнцыя на тэму "Заканадаўства аб арганізацыі культурна-відовішчных мерапрыемстваў і рэалізацыя яго на практыцы" прайшла прэс-клубе РВУ "Культура і Мастацтва". Далей..

Краязнаўчы рух: стагоддзе таму і сёння

Апублiкавана: 30 жнiўня 2023 Стужка не указан Мінск Круглы стол

Беларускае краязнаўства мае багатую мінуўшчыну, і даводзіць яго важкую ролю ў захаванні гістарычнай памяці, у культурным жыцці будзе залішнім. “К” зацікавілася, як рух развіваецца сёння. Да гаворкі ў прэс-клуб “Культура і мастацтва” мы запрасілі галоўнага рэдактара “Краязнаўчай газеты” Максіма Гальпяровіча і прадстаўнікоў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: намесніка дырэктара па навуковай рабоце Паўла Трубчыка і загадчыка аддзела навукова-інфармацыйнай работы Аляксандра Бараноўскага. Далей..