Першая / Праекты – Культурная сталіца

Культурнай сталіцай Беларусі – 2025 стане горад Іванава

Такое рашэнне прынята на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры. За права звацца Культурнай сталіцай краіны змагаліся таксама Паставы, Рагачоў, Масты і Салігорск. Далей..

Як трапіць у Віцебск?

Адборы на дзіцячы і дарослы конкурсы “Славянскага базару ў Віцебску” завяршыліся 16 сакавіка. Беларусь на міжнародным форуме будуць прадстаўляць 14-гадовая Злата Ярашэвіч з Пастаўшчыны і першакурсніца БДУКМ Аляксандра Носаль з Баранавічаў. Далей..

Я належу гэтай зямлі...

Геній месца — бы духа-апекуна з рымскай міфалогіі называюць людзей, што няўрымслівую творчую энергію скіроўваюць на карысць прасторы, дзе жывуць. Сёлетняй Культурнай сталіцы пашанцавала мець такую асобу. Мастачка Ларыса Журавовіч пасля атрымання адукацыі ў Мінску вярнулася на малую радзіму і ўжо каля трох дзесяцігоддзяў апявае ў графіцы блізкае і знаёмае з дзяцінства. Яе аркушы — паднашэнне спрадвечным каштоўнасцям і пашана добрым людзям, развага аб прыгажосці і семантыцы простых рэчаў, роздум пра гармонію з прыродай і спроба захаваць светлыя старонкі мінулага. Далей..

Зямля таленавітых людзей

Сёлетняя культурная сталіца Беларусі — гарадок невялікі. У Бялынічах жывуць каля 10 тысяч чалавек. Але райцэнтр можа пахваліцца важкімі набыткамі. “К” даведалася пра спадчыну і сучаснае творчае жыццё гэтага краю. Далей..

Святочная палітра

У правы Культурнай сталіцы Беларусі афіцыйна ўступілі Бялынічы — маляўнічы куток Магілёўшчыны з багатай гісторыяй. Для райцэнтра гэты год стане асаблівым: ён будзе напоўнены шматлікімі фестывалямі, канцэртамі і выставачнымі праектамі. Безумоўна, першы дзень у пачэсным статусе горад правёў ярка і незабыўна. Далей..