Першая / Праекты – Мастыхін

Сучасны пясняр беларускай красы

Данесці да гледача хараство роднай зямлі — такая мэта ў жывапісца Івана Козела. Вучань славутых айчынных мастакоў атрымаў выдатныя акадэмічныя веды і насуперак модным павевам назаўсёды застаўся адданы традыцыям. Але ж яго палотны самабытныя і арыгінальныя. У іх заўважнае адметнае бачанне беларускай зямлі. Пераканацца ў гэтым можна на персанальнай выставе, што працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Далей..