Як рухаецца сцэнічнае мастацтва ў нашай краіне? Якія задачы стаяць перад трупамі ў кантэксце рэалізацыі Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы? Пра гэта ішла размова на чарговай сустрэчы ў прэс-клубе “Культура і мастацтва”, прымеркаванай да Сусветнага дня тэатра. У гутарцы паўдзельнічалі дацэнт кафедры акцёрскага майстэрства і рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віталь Катавіцкі, галоўны адміністратар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Таццяна Дземеш, генеральны дырэктар Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Ганна Сенькавец і галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Яўген Карняг. Далей..