У Музеі гісторыі горада Мінска прайшло традыцыйнае штогадовае мерапрыемства, прысвечанае першай летапіснай згадцы горада, якая прыпадае на 3 сакавіка 1067 года. Сёлетні лекторый “Ад Менкі да Нямігі” зладжаны сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Лектарамі выступілі археолагі, якія займаюцца даследаваннем археалагічнага комплексу на рацэ Менцы ды мінскага замчышча і праблемамі вызначэння месцазнаходжання летапіснага Мінска. Далей..
Яшчэ ў пачатку мінулага года сталі гаварыць пра выпрацоўку канцэпцыі мемарыялізацыі і магчымай музеефікацыі месца ў раёне станцыі метро “Няміга”, дзе знаходзіўся Мінскі замак. Меркавалася, што тут усталююць наземныя макеты збудаванняў, рэшткі якіх былі адшуканы падчас археалагічных даследаванняў. Далей..
Падчас сустрэчы, якая адбылася ў прэс-цэнтры БЕЛТА, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Таццяна Бокша падкрэсліла, што захаванне, вывучэнне і папулярызацыя гісторыка-культурных каштоўнасцей — адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, эфектыўнасць якой забяспечвае заканадаўчая база ў гэтай сферы. Далей..
Уручаючы прэміі “За духоўнае адраджэнне”, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: “Наша памяць — гарантыя міру ў будучыні”. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што патрыятызм і духоўнасць — паняцці непадзельныя, бо ўсё найлепшае, што ёсць у жыцці, пачынаецца з любові — да родных і блізкіх, малой радзімы, Айчыны. Далей..
Напярэдадні новага года Беларускай рэспубліканскай навуковаметадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны былі ўхваленыя прапановы па наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці шэрагу помнікаў архітэктуры і элементаў нематэрыяльнай спадчыны. Варта адзначыць, што, паводле новаўвядзенняў у Кодэксе аб культуры, канчатковае рашэнне аб уключэнні ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей прымае менавіта навукова-метадычная рада. Пазнаёмімся бліжэй з новымі аб’ектамі і элементамі ў спісе. Далей..
Пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры адбылося 10 ліпеня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Далей..
Гістарычныя будынкі ў Беларусі аднаўляюць сістэмна. Гэтыя намаганні, накіраваныя на захаванне спадчыны, — значны ўнёсак у развіццё айчыннай культуры і мастацтва.Асаблівую ролю адыгрываюць рэстаўраваныя храмы. Яны не толькі выконваюць традыцыйную рэлігійна-духоўную функцыю, але і атрымліваюць шанц стаць новымі цэнтрамі культурнага жыцця. Далей..
У ІV Фестывалі мастацтваў беларусаў свету, які праходзіць у нашай краіне з 19 па 24 верасня, паўдзельнічае прадстаўнічая дэлегацыя з Крыма. Старшыня Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Крыма”, дарадца кіраўніка Рэспублікі Крым па супрацоўніцтве з Беларуссю Раман Чагрынец распавёў пра дзейнасць дыяспары. Далей..
Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 11 жніўня прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Традыцыйнае інструментальнае выкананне на дыятанічных цымбалах”, які бытуе на тэрыторыі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Далей..
Чарговы выпуск адбыўся ў вышэйшых навучальных установах, а напярэдадні ўрачыстасцей студэнты творчых спецыяльнасцей прэзентавалі экспертам фінальныя праекты. “К” завітала на абарону дыпломаў мастачак-тэкстыльшчыц у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..
На пасяджэнні Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пад старшынствам намесніка міністра культуры Сяргея Саракача падтрымана прапанова аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Культура беларускай дуды”, распаўсюджанаму на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і горада Мінска. Адпаведную пастанову ў Міністэрстве культуры прымуць неўзабаве. Пяць намінацыйных файлаў элемента былі падрыхтаваны Віцебскім, Гродзенскім, Магілёўскім, Мінскім аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам пры каардынацыі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..
У галерэі Беларускага саюза дызайнераў 17 мая адбылася лекцыя, прысвечаная канцэпцыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны і тэарэтычным ды практычным аспектам яе рэалізацыі ў Беларусі. Сустрэча прайшла ў рамках праекта кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “Культуралогія без межаў”, перад прысутнымі выступіла вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, адміністратар сайта “Жывая Спадчына” Алена Каліноўская. Далей..