Сёлета Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” адзначыць 30-гадовы юбілей. Якія новаўвядзенні чакаюць гасцей і ўдзельнікаў важнай культурнай падзеі, распавялі на прэс-канферэнцыі ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Далей..
Летась споўнілася 30 гадоў з даты стварэння Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, але агулам гісторыя фарміравання сістэмы дзяржаўнага ўліку і аховы аб'ектаў нацыянальнай спадчыны Беларусі ахоплівае ўжо больш як векавы перыяд. У папярэдніх нумарах мы прыгадалі этапы развіцця гэтай сферы ў 1920–1990-х. Аб наступных вехах станаўлення сістэмы аховы помнікаў у Беларусі распавядае Генадзій Ходар, кансультант упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Далей..
У 2023-м споўнілася 30 гадоў з даты стварэння Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, але агулам сістэма ўліку і аховы аб’ектаў нацыянальнай спадчыны нашай краіны існуе больш за век. У мінулым нумары мы прыгадалі этапы развіцця гэтай сферы ў 1920—1970-х. Аб наступных вехах яе станаўлення распавядае Генадзій Ходар, кансультант упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Далей..
Летась споўнілася 30 гадоў са стварэння Дзяржаўнага спіса гісторыкакультурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, аднак агулам сістэма ўліку і аховы нацыянальнай спадчыны нашай краіны ахоплівае больш як стагоддзе. За працяглы час заканадаўства ў гэтай сферы прайшло некалькі этапаў развіцця. Аб асноўных вехах распавядае Генадзій Ходар, кансультант упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Далей..
Зацвярджэнне Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024—2026 гады сталася адной з найважнейшых падзей апошняга часу. “К” працягвае збіраць меркаванні пра актуальнасць дакумента і напрамкі яго рэалізацыі. Далей..
З дакладам аб выніках работы камісіі ў 2023 годзе выступіў намеснік міністра культуры Сяргей Саракач. Ён адзначыў, што дзейнасць органа наладжана на падставе палажэння, створанага Міністэрствам культуры і зацверджанага пастановай Савета Міністраў № 904 ад 22 снежня 2022 года. Гэтае палажэнне з’явілася ў выніку выканання даручэнняў Урада, рэалізацыі прапаноў Генеральнай пракуратуры і карпатлівай працы ўсіх зацікаўленых. Дакумент замацаваў паўнамоцтвы, рэгламент работы камісіі, парадак правядзення і перыядычнасць яе пасяджэнняў, функцыі экспертнай групы і сакратарыята. Далей..
Напрыканцы мінулага года Савет Міністраў зацвердзіў Канцэпцыю развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024—2026 гады. Якое значэнне мае новы дакумент і якія падыходы да працы ён змяшчае? “К” сабрала каментарыі адмыслоўцаў. Далей..
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў снежні адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 75-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго. Далей..
Падведзены прамежкавыя вынікі выканання Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" за 9 месяцаў 2023 года. Далей..
Сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, адкрыццё Дзён культуры Расіі ў Беларусі… Што яшчэ адбывалася ў Брэсце 2—3 лістапада і чым падзеі адметныя ва ўмацаванні культурных сувязей краін Саюзнай дзяржавы? Храналогія знакавай сустрэчы — у словах і справах яе ўдзельнікаў. Далей..
Як ідзе падрыхтоўка да XXIX Міжнароднага фестывалю “Лістапад”, абмеркавалі ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Далей..
Перад беларускім кінематографам стаіць сур’ёзная задача: рабіць якасны айчыны прадукт, які будзе выклікаць рэальную цікавасць у нашага гледача і дазволіць скласці станоўчы імідж “Беларусьфільма”. Аб тым, як зрабіць доўгачаканы крок наперад і якія вектары з’яўляюцца прыярытэтнымі, гаварылі на нядаўняй сустрэчы ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь. Далей..
Цягам пазамінулага тыдня ў краіне адзначалі Дзень работнікаў культуры і 70-годдзе Міністэрства культуры. Урачыстыя мерапрыемствы ладзіліся ва ўсіх рэгіёнах,пачынаючы з 3 кастрычніка.Таксама прайшла сустрэча Анатолія Маркевіча з ветэранамі ведамства, у якой паўдзельнічалі колішнія міністры культуры Уладзімір Матвяйчук і Барыс Святлоў, намеснікі міністра Уладзімір Рылатка, Уладзімір Грыдзюшка і Віктар Кураш ды іншыя былыя супрацоўнікі. Далей..
Дзень народнага адзінства, які святкуецца 17 верасня, прымеркаваны да пачатку паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе. У выніку вызваленчай кампаніі наша нацыя зноў уз’ядналася. Якія таму папярэднічалі падзеі, як змагаліся беларусы і чаму гэтая дата такая важная для нас сёння? Далей..
Галоўнай падзеяй тыдня стаў Першы беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум, што праходзіў з 4 па 7 верасня у Мінску. Парламенцкая дэлегацыя, бізнес-супольнасць і прадстаўнікі буйных прадпрыемстваў, — каля сотні гасцей, прыехалі, каб пазнаёміцца з эканамічным і культурным патэнцыялам Беларусі для далейшага ўзаемадзеяння ў самых розных сферах. На пленарным пасяджэнні сабраліся каля 500 удзельнікаў, агулам жа мерапрыемства аб'яднала амаль тысячу чалавек. Далей..
Савецкаму кінематографу споўнілася 104 гады. За доўгую гісторыю ён падарыў свету незабыўныя карціны, якія радуюць гледача і да гэтай пары. Напярэдадні знамянальнай даты згадаем брэнды студыі “Беларусьфільм”, якія заслужана лічацца золатам айчыннага кіно. Далей..