Сёлета беларускае кіно адзначыць 100-годдзе. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь да векавога юбілею не толькі падрыхтавала шэраг мерапрыемстваў, але і грунтоўна ўзялося за рашэнне аднаго з ключавых пытанняў айчыннага кінематографа – фарміравання сцэнарнага партфеля кінастудыі “Беларусьфільм”. Дапамагчы беларускім кінематаграфістам змогуць усе ахвочыя, прыняўшы ўдзел у конкурсе сцэнарыяў. Далей..
Студыя анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” прэзентавала альманах “Навагодні калейдаскоп”. Мультыплікацыйная стужка, якая складаецца з чатырох гісторый, стала дэбютнай працай для маладых рэжысёраў-аніматараў. Далей..
Жанравая разнастайнасць, выхад на міжнародны рынак і праца з моладдзю — прыярытэтныя вектары Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Пра надзённыя пытанні развіцця індустрыі і задачы на гэты год гаварылі на нядаўняй сустрэчы ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь. Далей..
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, якое адбылося 6 сакавіка, былі адзінагалосна падтрыманыя прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці двум праяўленням нематэрыяльнай творчасці: тэхналогіі ткацтва “кажушком”, якая бытуе на тэрыторыі Маларыцкага раёна, і роспісу на шкле, што пашыраны ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці. Далей..
Музей маляваных дываноў адкрыецца ў студзені ў Заслаўі. Экспазіцыя размесціцца ў флігелі былога палаца Пшаздзецкіх. Далей..
Драматычныя падзеі беларускай мінуўшчыны прывялі да таго, што многія нашы каштоўнасці аказаліся па-за межамі краіны. Сёння дзяржава працуе над тым, каб выявіць, вярнуць, увесці ў навуковы і культурны ўжытак гэтыя залацінкі. “К” высветліла, якія артэфакты ўжо з’явіліся на радзіме. Далей..
На 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO прынятае рашэнне аб уключэнні элемента “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні” ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Намінацыя была падрыхтаваная ў 2020—2021 гадах пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні міжурадавага камітэта, якое праходзіла 1 снежня ў Марока, выступіла намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Марыя Нецвятаева. Далей..
Вузкакалейныя чыгункі, якімі некалі была ахутана ці не ўся беларуская зямля, сёння сталі дзівам-рарытэтам. Рэйкі ды тэхніка ідуць у металалом, а разам з тым на сметнік адпраўляецца цэлы пласт нашай гісторыі. Зберагчы яго імкнецца мінчук Арцём Слізкі — ён стварае адзіны ў Беларусі музей вузкакалейнай чыгункі. Далей..
Культурны ўраджай мы прывыклі збіраць напрыканцы восені. У свеце кінематографа спачатку прайшоў юбілейны, XХV Міжнародны фестываль “Анімаёўка”, а ўслед за ім самы буйны фестываль кіно ў Беларусі — 28-ы “Лістапад”. Дзякуючы гэтым значным падзеям, мы змаглі бліжэй пазнаёміцца з анімацыяй і па заслугах ацаніць яе навінкі. Далей..
Другі дзень Міжнароднага навукова-практычнага семінару "Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў" праходзіць у гістарычна знакавым месцы - Мірскім замку. Далей..
Адна з галоўных адметнасцей Нацыянальнага гісторыкакультурнага музея-запаведніка “Нясвіж” — Касцёл Божага Цела — рэгулярна з’яўляецца на старонках “Культуры”. Шмат гадоў наша дзяржава вядзе рэстаўрацыю гэтага помніка архітэктуры XVI стагоддзя, уключанага ў спіс UNESCO. Таму інфанагод для публікацый заўсёды багата. Але цяпер ехаць па сенсацыю ў Нясвіж не спатрэбілася. Яна чакала ў майстэрнях “Белрэстаўрацыі”, што прытуліліся ў зацішным кутку цэнтра сталіцы на вуліцы Чычэрына. Далей..
Летнік традыцыйнай культуры “Карагоднае кола”, які прайшоў з 1 па 7 жніўня у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна, ладзіўся Цэнтрам нематэрыяльнай культурнай спадчыны, што працуе пры Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва. Партнёрскую падтрымку яму аказалі таксама Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт і Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Далей..