Першая / Праекты – З вандроўкі

Па дузе на захад ад сталіцы

З надыходам першых цёплых дзён нас усё часцей наведваюць думкі аб новых вандроўках па роднай краіне. Але пакуль веснавое надвор’е застаецца зменлівым, выбірацца ў далёкую дарогу зусім не абавязкова. Цікавосткі архітэктурнай спадчыны, сляды знакамітых землякоў і месцы памяці, вартыя наведвання, могуць знайсціся зусім побач. Звернем увагу хаця б на бліжэйшыя ваколіцы сталіцы і агледзім, што адметнага можна пабачыць тут цягам аднаго дня. Далей..

Аб­апал На­лі­боц­кай пуш­чы

Падчас візіту калегіі Міністэрства культуры ў Гродзенскую вобласць, які адбыўся 26 кастрычніка,міністр Анатолій Маркевіч падкрэсліў,што пры рабоце з аб’ектамі гісторыкакультурнай спадчыны важна наладжваць узаемадзеянне паміж раёнамі і сумесна распрацоўваць турыстычныя маршруты — такі сістэмны падыход дапаможа больш пагрузіць турыстаў у гісторыю рэгіёна. Гэтым разам мы паспрабавалі накрэсліць такі маршрут па наваколлі Налібоцкай пушчы і далей па Навагрудчыне,у ваколіцы славутага возера Свіцязь. Далей..

У пошуках каменю для літаграфій

Сёння рушым на Ашмяншчыну — у край замкаў, старажытных храмаў, у край кампазітараў, паэтаў і… мастакоў. Значны юбілей — 200-годдзе з дня нараджэння Казіміра Бахматовіча — паклікаў у дарогу. Мы збіраліся пракласці новы турыстычны маршрут, аднак вандроўка займела яшчэ адзін сэнс. Які — чытайце далей. Далей..

Экскурсія з начоўкай і хлеб-славутасць

У сезон адпачынкаў “К” не магла абмінуць увагай галоўны курорт краіны — Браслаўшчыну. Звесткі пра тамтэйшыя славутасці вы лёгка знойдзеце ў Сеціве. Мы ж прывезлі з вандроўкі зацемкі аб тым, што дадае краю самабытнасці і дзе гаспадарам яшчэ нямала варта папрацаваць. Далей..

Што паглядзець на Мядзельшчыне і Пастаўшчыне?

Працягваем знаёміцца з гісторыкакультурнай спадчынай, вандруючы па краіне. Сёння стартуем амаль з той самай кропкі, што і мінулым разам (глядзіце тэкст у папярэднім нумары): рушым на паўночны захад Мінскай вобласці, у ваколіцы Нарачы. Далей..

Гістарычна-турыстычны літаратурна-мастацкі маршрут па Баранавіччыне і Наваградчыне

Працягваем нашу літаратурнагістарычную вандроўку па памятных мясцінах, звязаных з Адамам Міцкевічам і Генрыхам Семірадскім, сёлетнімі юбілярамі. Сёння рушым ад легендарнага возера Свіцязь, апетага паэтычнымі творамі Яна Чачота і Адама Міцкевіча, у бок Ярошыцы. Далей..

Праз стагоддзі і старыя межы

Лета — найлепшы час для вандровак і знаёмства з гісторыка-культурнай спадчынай краіны. Нездарма на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры, якое адбылося 21 чэрвеня ў Жыліцкім гістарычным комплексе-музеі, асаблівая ўвага надавалася турыстычнаму патэнцыялу архітэктурных помнікаў, што сёння рэстаўруюцца і ўводзяцца ў гаспадарчы абарот. Аб’екты, у якія ўкладзены істотныя сродкі, мусяць быць уключаны ў турыстычныя маршруты і выклікаць цікавасць у аматараў культурнага адпачынку. Разам з тым не варта забываць пра іншыя помнікі мінуўшчыны, якіх у нас — безліч. Да прыкладу, накіруемся ў падарожжа па Мінскай і Гродзенскай абласцях і пабачым, колькі там адметных куткоў. Далей..

Шляхам Уладзіслава Сыракомлі

Збіраючыся пісаць гэты артыкул, я і не меркаваў, як ён цяжка дасца. Думалася, што складанага: маршрут пройдзены, кожны каменьчык вядомы, інфармацыя пра асобы і маёнткі назапашаная. Усёй справы – уключыць настольную лямпу, заварыць моцнай кавы, апрануць белую кашулю (як Антон Косміч, герой Уладзіміра Караткевіча, ды і сам Уладзімір Сямёнавіч) і… Але так не выйшла. Бо ў апошні момант, дзякуючы розным дабрадзеям, пасыпаліся новыя факты, амаль штохвілінна. І таму артыкул не раз дапаўняўся і перапісваўся… Далей..

Каб лю­біць Бе­ла­русь сваю…

Апублiкавана: 26 чэрвеня 2023 Стужка Архітэктура Мінск З вандроўкі

Гэтым разам мая сям’я выкарыстала выхадныя дні для наведвання маёнтка Рэйтанаў, што ў Ляхавіцкім раёне. Некалькі разоў рэдакцыя “Культуры”працавала тут на суботніку — добраўпарадкоўвала тэрыторыю, дзе захаваліся рэшткі сядзібы, лядоўні,іншых гаспадарчых пабудоў,а стайні ды свіран заставаліся амаль некранутымі, першароднымі. Далей..

Барысаў горад

Барысаў старэйшы за Маскву роўна на 45 гадоў. А за Берлін – аж на 98! І за Мінск маладзейшы толькі на 35. Здавалася б, пры такіх зыходных тут павінна быць турыстычная Мекка… Далей..

Этнавандроўка ўздоўж замкавых сцен

У апошні дзень красавіка скіраваліся паглядзець, як перазімавалі нашы замкі. Паехалі ўчацвярых: я, мае сыны ды нявестка. Кошка засталася на гаспадарцы. Урэшце, падарожніка хтосьці ж ды павінен чакаць дома. Далей..

Якім будзе лёс гістарычных муроў на беразе Бярэзіны?

Апошнім часам зноў пачалі актыўна абмяркоўвацца перспектывы рэгенерацыі Бабруйскай крэпасці, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Комплекс складаюць 48 аб’ектаў, з якіх 32 знаходзяцца ў камунальнай уласнасці і належаць Бабруйскаму краязнаўчаму музею, а 16 — прыватным уласнікам. Канцэпцыю рэгенерацыі і прыстасавання будынкаў распрацоўвае інстытут “Белдзяржпраект”. На тэрыторыі, дзе падчас нацысцкай акупацыі размяшчаўся лагер для савецкіх ваеннапалонных, прадугледжваецца магчымасць стварэння цэнтра патрыятычнага выхавання і музейнай экспазіцыі за кошт сродкаў Саюзнай Дзяржавы. Гэтая гістарычная мясціна бачыла многае. Далей..