Сучасную працу культурна-дасугавых устаноў па прасоўванні рэгіянальных брэндаў абмеркавалі на рэспубліканскім семінары-практыкуме, які прынялі арганізацыі Іванаўскага раёна і Пінска. Далей..
Дзень жывой археалогіі зладзяць у Нацыянальным парку "Белавежская пушча" 19 жніўня. Далей..
У выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адкрылася экспазіцыя сучаснай беларускай графікі Polyphony ("Паліфанія"). Далей..
Працягваем нашу літаратурнагістарычную вандроўку па памятных мясцінах, звязаных з Адамам Міцкевічам і Генрыхам Семірадскім, сёлетнімі юбілярамі. Сёння рушым ад легендарнага возера Свіцязь, апетага паэтычнымі творамі Яна Чачота і Адама Міцкевіча, у бок Ярошыцы. Далей..
Наша падарожжа пройдзе ў межах двух раёнаў Беларусі, тэрыторыя якіх калісьці была цэнтрам Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Галоўныя героі вандроўкі — паэт Адам Міцкевіч і мастак Генрых Семірадскі, продкі якіх стагоддзямі жылі на гэтай зямлі. А нагодай распрацаваць маршрут стала тое, што і паэт, і мастак сёлета — юбіляры. Далей..
Флэшмоб з гэтай назвай арганізавалі Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, 38-я асобная гвардзейская дэсантнаштурмавая Брэсцкая Венская Чырванасцяжная брыгада і Цэнтральны савет ДТСААФ Беларусі. Далей..
Наколькі важна камунікаваць з публікай у Сеціве, музейшчыкі канчаткова ўсвядомілі, напэўна, падчас пандэміі. Пагроза сышла, але адмыслоўцы не кінулі віртуальныя праекты. Чаму і як сёння навуковыя супрацоўнікі выкарыстоўваюць інтэрнэт? Далей..
У рэспубліканскім суботніку паўдзельнічала каля 3 млн жыхароў Беларусі. Заробленыя сродкі накіруюць на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці і на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці. Далей..
Моладзі здаецца, што пасля пэўнага ўзросту рэальнасць становіцца жудаснай, безнадзейнай і маркотнай. Ды і сталыя людзі часцяком лічаць, што жыццё спыняецца, калі дзеці пакідаюць бацькоўскую хату. Аляксей Навумаў — пенсіянер з горада Кобрына. Ён знайшоў любімую справу яшчэ ў дзяцінстве, але атрымаў магчымасць аддацца ёй, толькі сышоўшы з пасады капітана міліцыі на заслужаны адпачынак. Далей..
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова "Культура і мастацтва" стала лаўрэатам XIX Нацыянальнага конкурсу "Залатая ліцера". Далей..
Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы сёлета святкуе трыццацігоддзе. І чвэрць стагоддзя ім кіруе дырыжор Аляксандр Сасноўскі. Яго крэда — пастаянства, вернасць справе. Менавіта гэтыя якасці даюць найлепшы вынік, лічыць наш суразмоўца. Далей..
Апошнім часам зноў пачалі актыўна абмяркоўвацца перспектывы рэгенерацыі Бабруйскай крэпасці, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Комплекс складаюць 48 аб’ектаў, з якіх 32 знаходзяцца ў камунальнай уласнасці і належаць Бабруйскаму краязнаўчаму музею, а 16 — прыватным уласнікам. Канцэпцыю рэгенерацыі і прыстасавання будынкаў распрацоўвае інстытут “Белдзяржпраект”. На тэрыторыі, дзе падчас нацысцкай акупацыі размяшчаўся лагер для савецкіх ваеннапалонных, прадугледжваецца магчымасць стварэння цэнтра патрыятычнага выхавання і музейнай экспазіцыі за кошт сродкаў Саюзнай Дзяржавы. Гэтая гістарычная мясціна бачыла многае. Далей..
Напярэдадні Міжнароднага дня лялечнікаў, які адзначаецца 21 сакавіка, Брэсцкі і Беларускі дзяржаўны тэатры лялек абмяняліся гастролямі. Абодва калектывы прадставілі ў гасцях па два спектаклі з паўторнымі паказамі. Далей..
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, якое адбылося 6 сакавіка, былі адзінагалосна падтрыманыя прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці двум праяўленням нематэрыяльнай творчасці: тэхналогіі ткацтва “кажушком”, якая бытуе на тэрыторыі Маларыцкага раёна, і роспісу на шкле, што пашыраны ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці. Далей..
У Брэсце адкрылася выстава работ выпускнікоў Віцебскага мастацка-графічнага факультэта "Мы – худграф". Далей..
Брэсцкая цэнтральная бібліятэка імя Аляксандра Пушкіна прапануе падарыць новае жыццё выданню з хатняй скарбніцы або стварыць унікальную кніжную кампазіцыю. З апошняй змогуць пазнаёміцца госці абласнога цэнтра і наведвальнікі музея незвычайнай кнігі ў гарадской дзіцячай бібліятэцы. Далей..
Заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь Івану Пракопавічу Герасевічу 1 студзеня споўнілася 80 гадоў. Ён сыграў сотні роляў і да гэтага часу выходзіць на сцэну Брэсцкага тэатра лялек — задзейнічаны ў многіх спектаклях. Адкуль бяруцца сілы і натхненне? Адказы — у інтэрв’ю з юбілярам. Далей..
Прэзентацыя ўнікальных вырабаў, выкананых рукамі беларускіх майстроў народных мастацкіх рамёстваў аб'яднання "Белмастацпромыслы", адбылася ў Брэсце. У якасці экспанатаў прадстаўлены эксклюзіўныя вырабы ручной работы, вырабы з лёну, саломы, копіі знакамітых слуцкіх паясоў, сталовая бялізна з арнаментамі, арыгінальныя нацыянальныя лялькі. Далей..
Экспазіцыі Брэсцкай крэпасці абсталявалі тактыльнымі таблічкамі для слабавідушчых наведвальнікаў. Экспазіцыю "Музей вайны - тэрыторыя міру" ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць – герой" абсталявалі мнемасхемамі і інфармацыйнымі таблічкамі са шрыфтам Брайля. Далей..
У горадзе на Бугам пройдзе гастранамічны фестываль "Брэсцкія забавы". 14–15 студзеня жыхары і госці Брэста змогуць пагрузіцца ў атмасферу святочных гулянняў са шматлікімі пачастункамі. Фестываль будзе суправаджацца музыкай Брэсцкага духавога аркестра і ўдзельнікаў тэлешоу "Зорны шлях". Далей..
У Давыд-Гарадку правядуць рэгіянальнае свята зімовых абрадаў "Конікі". Стаць часткай старажытнага абраду можна будзе 13 студзеня. Далей..
У Брэсце адкрылася выстава савецкага фарфору. Экспазіцыя размешчана ў філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці". Далей..
Косаўскі палацава-паркавы ансамбль урачыста адкрылі пасля шматгадовай рэканструкцыі. Далей..
Канцэртную праграму да Года гістарычнай памяці прэзентавалі юныя музыканты Брэста. Калектывы дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 горада над Бугам прадставілі канцэрт на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы 6 снежня. Далей..
14 лістапада споўнілася 210 гадоў з дня нараджэння знакамітага крошынца — Паўлюка Багрыма. У гісторыю беларускай літаратуры ён быў уведзены як сялянскі паэт, аўтар вострасацыяльнага верша “Зайграй, зайграй, хлопча малы…”, напісанага на беларускай мове ў першай палове ХІХ стагоддзя. Наконадні дня народзінаў Багрыма я наведаўся ў Крошын, каб ад імя “К” запаліць зніч на яго магіле. І там подумкі паабяцаў распавесці чытачам “Культуры” пра некаторыя фантастычныя супадзенні, якія напаткалі мяне ў архіўных гушчарах. Далей..
Першая персанальная выстава для мастака — бадай, самая запамінальная падзея ў творчым жыцці. Менавіта такі момант настаў і для шаснаццацігадовай Кацярыны Ляшук: выпускніца Дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў імя А. А. Алонцава г. Брэста экспанавала свае работы ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 13. Як дзяўчына абрала творчы шлях і хто дапамагае ёй раскрываць патэнцыял? Далей..
У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага стартуе пазнавальны праект "Гісторыя ў вокладках". Мэта ініцыятывы — прыцягнуць увагу да мінулага і сучаснасці кніжнай культуры і рарытэтаў. Далей..
Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" адбудзецца ў Брэсце. У рамках форуму 9–12 студзеня свае дасягненні прадставяць музыканты з 10 краін. Далей..
Фонды музея-сядзібы "Пружанскі палацык" папоўніліся рэдкім экспанатам. Далей..