Першы беларуска-расійскі музейны форум прайшоў у Мінску 11–12 мая. Мерапрыемства, прысвечанае супрацоўніцтву музеяў дзвюх краін, аб’яднала цэлы комплекс пляцовак для двухбаковага музейнага дыялогу. Далей..
Настаўнік, гісторык, аўтар слоўнікаў і падручнікаў, першы беларускі спрыяльнік жаночай адукацыі, культавая ў ХІХ стагоддзі асоба. Але ў жыццярысе Аляксандра Здановіча, нягледзячы на высілкі даследчыкаў, і па сёння досыць загадак. Далей..
У гэтым годзе мы прысвячаем Ноч музеяў часу маладосці герояў нашай выставы “Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..” – 1920-м гадам. Прапануем вам разам з намі акунуцца ў рытмы цікавай і неадназначнай эпохі, якая незваротна змяніла наш сусвет. Далей..
У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся кінафестываль кароткаметражных фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну "Перапынак на кіно". Далей..
З нагоды 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведвальнікаў на часовую літаратурна-дакументальную экспазіцыю "Капітан далёкіх вандровак". Далей..
Чытайце 13 мая ў новым нумары газеты "Культура": Далей..
Пра жахлівыя падзеі 1941— 1945 гадоў нам расказвалі продкі, мы чыталі шмат кніг, дзе падрабязна апісваліся тыя страшныя часы, падмацоўвалі веды праглядам ваенных кінастужак і праслухоўваннем песень. Але як перадаць гісторыю трагічных падзей па-новаму? Далей..
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр рыхтуе прэм’еру ваенна-патрыятычнай пастаноўкі “Барані мяне, лю́бая”. Крыху раней яго рэпертуар папоўніўся яшчэ двума вячэрнімі спектаклямі — “Герцагіня з Чыкага” і “Гульня кахання”. Далей..
Сёлета спаўняецца 70 гадоў з дня заснавання Міністэрства культуры БССР, пераемнікам якога з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Ведамства было створана 8 мая 1953-га шляхам аб’яднання Міністэрства кінематаграфіі, Камітэта па справах культурнаасветніцкіх устаноў, Камітэта па справах мастацтваў, Камітэта радыёінфармацыі і Упраўлення па справах паліграфічнай прамысловасці, выдавецтваў і кніжнага гандлю. На старонках газеты мы яшчэ працягнем больш падрабязнае знаёмства з гісторыяй міністэрства і прысвецім ёй шэраг матэрыялаў. А сёння хацелася б прыгадаць найстарэйшых ветэранаў ведамства, якія абаранялі Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай, а пасля аддалі яшчэ шмат гадоў жыцця, працуючы дзеля нацыянальнай культуры. Далей..
У Аляксандраўскім скверы Мінска прайшла акцыя "Беларусь помнит. Помним каждого". Прадстаўнікі культурнай супольнасці Беларусі і Міністэрства культуры на чале з Міністрам паўдзельнічалі ў цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага знака членам Мінскага камуністычнага падполля. Далей..
30 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава графічных твораў Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва “Нараджэнне творчасці” са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і калекцыі сям’і мастака. Далей..
Напярэдадні Свята працы ў Мінску адкрылася абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару. На яе занесены 64 пераможцы спаборніцтва ў 2022 годзе. Найлепшымі ў сферы культуры сталі калектывы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”. Далей..
Адзінаццаты год п’еса “Гэта ўсё яна” актуальна і востра распавядае гісторыю жанчыны, якая імкнецца наладзіць адносіны з сынам-падлеткам. Далей..
Дзіцячыя летуценні з часам ператвараюцца ў рэальнасць, а здольнасці ды ўпартая праца прыводзяць да высокіх вынікаў. У 25 гадоў ураджэнка Мазыра Анастасія Чадзій стала членам Беларускага саюза мастакоў, адкрыла ўласную арт-студыю і паўдзельнічала ў больш чым 40 экспазіцыях.Дзяўчына працягвае раскрываць новыя грані свайго таленту і пастаянна эксперыментуе з матэрыяламі для работ. Наша гераіня падзялілася з карэспандэнтам “К” думкамі аб ролі творцы ў сучас ным свеце, пошуках натхнення і значнасці навучання людзей Мастацтву. Далей..
Сёння, у Дзень друку, у нашым медыяхолдынгу адбылося ўрачыстае адкрыццё прэсклуба “Культура і Мастацтва”, які стане пляцоўкай для абмеркавання надзённых пытанняў культурнага жыцця грамадства. Ён дасць пачатак некалькім праектам. Далей..
Сярод мноства мерапрыемстваў, запланаваных у рамках святкавання Дня Перамогі, асабліва цікавы – Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога”, які праходзіць ўпершыню. Далей..
У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе літаратурна-музычны вечар "Жывое дыханне памяці". Далей..
Важным этапам маштабных работ, якія адбыліся цягам апошняга года ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”, стала аднаўленне царквы Ражджаства Багародзіцы. Менавіта аднаўленне, а не будаўніцтва новага храма. Гэта сімвалічная даніна памяці жыхарам спаленай вёскі. Аднак ці лёгка было вярнуць з нябыту вобраз будынка, страчанага ажно 80 гадоў таму? Далей..
Фільм “Праведнік” Сяргея Урсуляка працягвае збіраць залы па ўсёй краіне, а ў Расіі стужку ўбачыла ўжо больш за паўтара мільёна чалавек. Сюжэт, заснаваны на рэальных падзеях, моцна ўражвае кінааматараў: на тварах людзей, якія выходзяць з паказаў, адлюстроўваюцца і сум, і глыбокія роздумы. І здзіўленне: як карціна, што доўжыцца амаль тры гадзіны, успрымаецца на адным дыханні? Чым кранае гэты аповед і якое месца займае “Праведнік” сярод ваенных фільмаў, паспрабуем разабрацца разам. Далей..
Чытайце 29 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..
Вызначаны пераможцы II Рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Дэнс Кангрэс”. Далей..
Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” ў 2022 годзе і задачы на 2023-і абмяркоўваліся на чарговым пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры 27 красавіка. Адкрываючы мерапрыемства, міністр Анатолій Маркевіч адзначыў, што падчас выканання дзяржпраграмы “Культура Беларусі” на 2021—2025 гады выявілася патрэба ў карэкціроўцы дакумента. Неабходныя захады былі зроблены. У прыватнасці, павялічаны агульны аб’ём выдаткаў на ажыццяўленне дзяржпраграмы, перагледжаны пералік аб’ектаў для рэканструкцыі і рамонту. Толькі ў 2022-м фінансаванне дзяржпраграмы ўзрасло на 100,8 млн рублёў. Далей..
27-28 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ХІX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Далей..
Сёння, 29 красавіка, у Мінску ўрачыста адкрываецца рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога”. Цягам двух з паловай тыдняў будзе паказана восем айчынных спектакляў пра Другую сусветную, прывезеных з усіх куткоў нашай краіны. Далей..
У галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца персанальная выстава "Вобразы Кітая". На выставе пакажуць працы Ян Люцзін, магістранткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..
Нагадваем, што працягваецца конкурс Міністэрства культуры па стварэнні твораў мастацтва па дзяржаўнай сацыяльна-творчай замове ў 2023 годзе. Далей..
У Год міру і стварэння мы распачынаем цыкл артыкулаў, прысвечаных людзям самых мірных і стваральных прафесій. Тэатралы, музыканты, дзеячы культуры таксама пакінулі значны след у нашай гісторыі, але жыццярысы многіх з іх поўныя таямніц. Сёння згадаем пра стваральніка першага сталага мінскага тэатра, знакамітага ў XVIII—XIX стагоддзях опернага спевакаМацея Кажынскага. У яго, дарэчы, сёлета юбілей —260 гадоў з дня нараджэння. Далей..
Не кожны можа пахваліцца, што здолеў вызначыцца з прафесіяй у раннім узросце. Гэта не тычыцца Валерыі Клінцовай, якая заўсёды востра адчувала сваё прызванне: яна павінна прысвяціць сябе танцу. Куды прывяла дзяўчыну любоў да харэаграфіі і чаго не бачыў “Дэнс Кангрэс”? Адказы — у інтэрв’ю з гераіняй рубрыкі “Максіма маладых”. Далей..
Чытайце з 22 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..
У самым сэрцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — у галерэі “Атрыум” — 13 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы “Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра”, прымеркаванай да 500-гадовага юбілею першага выдання знакамітай паэмы. Арганізатарамі праекта выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі саюз мастакоў і гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Далей..