Выстава “Хатынь. Да 80-годдзя трагедыі” адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Яна ўключае больш за 30 твораў, прысвечаных трагедыі мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Далей..
У наступным годзе беларускі кінематограф адзначыць сваё 100-годдзе. За векавую гісторыю айчынныя творцы знялі сотні гісторый, якія знашлі свайго гледача. Насуперак новаму часу з яго хутказменнымі трэндамі, мастацтва старога кіно працягвае гутарыць з намі на мове, здольнай закрануць глыбокія пачуцці. А сюжэты, што ўзнаўляюцца на экране, - пранізваць сваёй жыццёвасцю. Распачынаючы рубрыку “Рэтраспектыўны прагляд” мы спадзяемся адкрыць для вас сапраўднае “золата “Беларусьфільма” і дазволіць вам, пазбавіўшыся стэрэатыпаў, убачыць усю яго надзённасць і аўтэнтычнасць. Каб хтосьці з вас, пасля знаёмства са згаданым на старонках “К” фільмам, захацеў яго пабачыць. Далей..
Лічбавізацыя, работа ў сацыяльных сетках ды інклюзіўныя ініцыятывы — новыя тэндэнцыі ў рабоце бібліятэчнай сістэмы краіны. Аб ключавых праектах і мерапрыемствах, а таксама асноўных дасягненнях і напрамках дзейнасці размаўлялі прадстаўнікі ўстаноў з розных куткоў Беларусі падчас нядаўняй сустрэчы ў Доме прэсы. Далей..
Убачыў свет сакавіцкі нумар часопіса “Мастацтва”. Як заўсёды, прапануем увазе чытачоў актуальныя падзеі культурна-мастацкага жыцця і звяртаемся да гісторыі. Далей..
Сяргей Кавальчык, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, упэўнены: без усёабдымнай дапамогі Міністэрства культуры калектыў не здолеў бы выканаць напружаныя творчыя планы 2022 года. Рэжысёр лічыць, што дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы рэпертуарны тэатр развіваецца як важны грамадскі інстытут. Далей..
Да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў, што адзначаецца сёлета, ладзіцца суцэльны шэраг канцэртаў па ўсёй краіне. Сярод іншага гучыць багата музыкі для дзяцей. Далей..
Чытайце з 18 сакавіка ў новым нумары газеты "Культура" Далей..
У Доме-музеі І з’езду РСДРП адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Сведка часу”, прымеркаванай да важкага юбілею ўстановы. У мерапрыемстве паўдзельнічалі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмы, прадстаўнікі кіраўніцтва Кампартыі Беларусі, іншыя пачэсныя госці. Далей..
"Дон Кіхот" вяртаецца на сцэну Вялікага тэатра. Прэм'ера балета адбудзецца напярэдадні Міжнароднага дня тэатра 24 і 25 сакавіка. Далей..
Сёння, 18 сакавіка, Беларусь і Іран адзначаюць значную падзею — трыццацігоддзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Далей..
ХVIII з’езд Беларускага саюза кампазітараў, што адбыўся 2 сакавіка, традыцыйна суправаджаўся багатай канцэртнай праграмай. Ледзь не ўпершыню за апошнія гады яна аказалася цалкам бяспройгрышнай і не менш цікавай, чым галоўнае пытанне падобных сходаў: каго абралі старшынёй і членамі праўлення. Далей..
Гістарычны блакбастар паводле Караткевіча рыхтуе Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". Здымкі з працоўнай назвай "Чорны замак" пачнуцца ўжо ў красавіку. Далей..
Урачыстасці, канцэрты, патрыятычныя акцыі — 15 сакавіка беларусы адзначылі адно з галоўных сваіх свят. Далей..
Сёння бібліятэчная сетка Беларусі налічвае больш за сем тысяч публічных і спецыяльных бібліятэк, іх карыстальнікам з’яўляецца кожны чацвёрты жыхар Беларусі. У сувязі з выклікамі новага часу ўсё большую актуальнасць набывае пытанне арганізацыі аддаленага доступу да фондаў бібліятэк у электронным выглядзе. Прытым прадстаўнікі бібліятэк і стваральнікі інфармацыйных рэсурсаў надаюць асаблівую ўвагу пошуку кансэнсусу паміж агульнадаступнасцю інфармацыі і абаронай аўтарскіх правоў. Далей..
З 23 па 27 студзеня ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў прайшоў Тыдзень беларускай навукі, падчас якога студэнты змаглі даведацца пра асноўныя даследчыцкія дасягненні alma mater. Больш падрабязна пра навуковы аспект працы ВНУ, міжнароднае супрацоўніцтва, канферэнцыі ды многае іншае распавяла прарэктар па навуковай рабоце БДУКМ Алена Корсакава. Далей..
Якія формы працы найлепш дапамагаюць далучыць наведвальнікаў да гісторыі краю. Паспрабуем разабрацца праз досвед пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на найлепшы праект патрыятычнай тэматыкі. Далей..
Яркім фіналам рэспубліканскага конкурсу“Песня года Беларусі” стаўся канцэрт у мінскім Палацы спорту. Па “Залатыя дыскі” на сцэну выйшлі найлепшыя аўтары і выканаўцы краіны. Далей..
На розных сталічных пляцоўках з’явіўся шэраг праектаў, скіраваных на сінтэз музыкі з іншымі відамі мастацтва і навукі. Сярод іх — тэатр класічнай музыкі “Імпрэсія” ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, а таксама цыкл канцэртаў “Музыка Сусвету” ў Мінскім планетарыі. Далей..
Пра здабыткі, праблемы і перспектывы галоўнай драматычнай сцэны краіны — Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы — пагаворым з яго мастацкім кіраўніком, заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Вольгай Няфёдавай. Далей..
Пра што пачытаць у №10 газеты "Культура"? Далей..
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставяць выставачны праект "Аляксандр Дзямарын. Адчуваючы сэрцам", прымеркаваны да 85-годдзя з дня нараджэння мастака. Далей..
У Мінску адкрылася выстава "Паэзія кветак" дванаццаці беларускіх мастачак. Экспазіцыя прадстаўлена ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна. Карціны паказваюць усю разнастайнасць прыроднай дасканаласці, прыгажосці і грацыі. Гледачы змогуць акунуцца ў атмасферу душэўнага спакою, гармоніі з навакольным светам і прадчування хуткага прыходу вясновай цеплыні – пары абнаўлення, перараджэння і новых пачынанняў. Далей..
“Цягнік Памяці” стартуе 22 чэрвеня ў Брэсце. Хто стане яго пасажырамі і што іх чакае падчас падарожжа? Пытанні падрыхтоўкі беларуска-расійскага патрыятычнага праекта абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі. Далей..
Ужо чацвёрты дзясятак гадоў “АБ” — наш гонар, славуты “Аркестр Беларусі” — удасканальвае майстэрства, заваёўвае новыя пляцоўкі, новых слухачоў, знаёміць нас з новымі творамі і выканаўцамі. Але вось адышоў у невараць мой таварыш ажно з 1960-х гадоў, стваральнік і нязменны кіраўнік “АБ” Міхаіл Якаўлевіч Фінберг. І адразу непакой: хто ўзначаліць калектыў? Як спрацуюцца новыя дырэктар і мастацкі кіраўнік? Далей..
У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага прайшла прэм’ера спектакля “Ідыёт” паводле аднайменнага рамана Ф. Дастаеўскага. Рэжысёрампастаноўшчыкам выступіла Івана Жыган з Сербіі. У размове з творцам, што адбылася пасля завяршэння маштабнай працы, прымеркаванай да гадавіны з дня смерці пісьменніка, мы акцэнтавалі ўвагу на найбольш значных для Іваны разважаннях пра тэатральнае мастацтва. Далей..
Выстава “Талстой і Беларусь” адкрылася 1 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Гэтая часовая экспазіцыя — супольны з Дзяржаўным музеем Л. М. Талстога ў Маскве праект. Далей..
Найлепшай песняй 2022 года Беларусі прызнана песня Валерыя Шмата і Ганны Сялук "За намі праўда". Далей..
Неўзабаве распачнецца новы турыстычны сезон. Куды з'ездзіць, што паглядзець, дзе адпачыць? Каляндар падзей і актуальныя маршруты па Беларусі презентавалі адмыслоўцы на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Далей..
“РАСФОТА” ўдзельнічае ў стварэнні Беларускага цэнтра захавання фотаспадчыны. Далей..
Напярэдадні самага жаночага дня года мы пагутарылі з яркай прадстаўніцай беларускай эстрады, якая па праве можа лічыцца прыкладам для многіх маладых выканаўцаў. З Вікторыяй Алешка некаторыя нашы чытачы знаёмыя ледзь не з часоў, калі яна была салісткай легендарнага ансамбля “Верасы”. Зараз кожную пятніцу глядач сустракаецца са спявачкай на тэлеканале “Беларусь 1”, дзе Вікторыя ў складзе журы ўдзельнічае ў праекце “Фактар.by 60+”. Пра творчы шлях, натхненне і жыццёвыя прынцыпы расказвае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь. Далей..