Беларускай дзяржаўнай філармоніі — 85! Урачыстасці і святочны канцэрт з гэтай нагоды адбыліся 25 кастрычніка, прымеркаваныя да адкрыцця 48-га фестывалю “Беларуская музычная восень”. Наш суразмоўца — генеральны дырэктар гэтай вядучай канцэртнай установы краіны Аляксандр НІКІТА. Далей..
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Максіма Горкага — падзея за падзеяй. 2 лістапада тут адбудзецца прэм’ера паводле Мальера — “Абдураны муж” — у пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Сяргея Кавальчыка. А літаральна месяц таму на гэтай сцэне прэзентавалі тургенеўскі “Месяц у вёсцы”, старанна спланаваны народнай артысткай Беларусі Вольгай Клебановіч, якая выступіла рэжысёрам. Далей..
Гэты антычны афарызм можна з гумарам дастасаваць да цэн на тавары і паслугі. Адно шкада, кошты ў айчынных крамах не змяншаюцца, а павялічваюцца. Праўда, як высветліла “К”, у сферы культуры такая тэндэнцыя значна запаволеная: цэны, хоць і растуць, але даволі рэдка і пасля значнага часавага прамежку. Далей..
Гісторыя нашай гераіні больш нагадвае сюжэт фільма. Выпускніца школы, выдатніца з невялікага гарадка, паехала за сваёй марай у сталіцу, дзе дзякуючы таленту і настойлівасці атрымала галоўную ролю. Пра тое, як не здраджваць сваім ідэалам і не баяцца крочыць насустрач невядомасці, нам расказала маладая таленавітая актрыса Юлія Лазоўская. Далей..
Першымі прэм’ерамі юбілейнага, 90-га, сезона ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры Беларусі сталі балет “Жызэль” на вялікай сцэне і опера “Моцарт і Сальеры” на камернай. Выйшлі яны амаль адначасова, з розніцай усяго ў тры дні. І пры ўсёй адрознасці жанраў засведчылі, як ні дзіўна, падобныя тэндэнцыі. Супадзенне? Ці праявы сапраўднай эстэтычнай блізкасці? Далей..
Да нас у госці едуць суайчыннікі з розных куткоў свету: 23 кастрычніка стартавала чарговая творчая стажыроўка для кіраўнікоў калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа. Кожны з удзельнікаў “сэрцам і думамі” з роднай краінай, не зважаючы, нарадзіўся тут ці нават не бываў ніколі на зямлі продкаў. Што суайчыннікаў-замежнікаў чакае падчас стажыроўкі і як яны зберагаюць памяць пра вытокі — аб гэтым гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольгай Антоненка. Далей..
Другая трыенале маладых мастакоў адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 21 кастрычніка. Далей..
У Новым драматычным тэатры пабудавалі “Лялечны дом” — у адпаведнасці з крыху адаптаванай драматургічнай асновай Генрыха Ібсена. Яго галоўным канструктарам і адным з жыхароў стаў рэжысёр Арцём Пінчук. Далей..
У Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. Мерапрыемствы стартавалі 14 кастрычніка, калі адзначаецца Дзень маці, і працягнуцца да 21 кастрычніка, калі ўпершыню ў нашай краіне будзе святкавацца Дзень бацькі. Далей..
Наша краіна на гэтым тыдні прыняла Дні духоўнай культуры Расіі. Маштабны праект не толькі расквеціў жыццё сталіцы і рэгіёнаў яркімі імпрэзамі, але і дапамог наладзіць новыя сувязі між спецыялістамі дзвюх краін. Далей..
Першы нумар выдання ўбачыў свет 14 кастрычніка 1991 года. Вядома, з таго часу ўсялякае прыйшлося пабачыць і перажыць: жыццё ёсць жыццё. Але галоўнае — у доўгім шляху газета не згубіла сваіх чытачоў. Больш за тое, атрымала новы імпульс і памаладзела. Далей..
У Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь у рамках Дзён духоўнай культуры Расіі адбылося адкрыццё выставачнага праекта "Святыні старажытнага Ноўгарада – святло, якое дайшло да стагоддзя", падрыхтаванага Дзяржаўным музейна-выставачным цэнтрам "РОСФОТА" і Наўгародскім дзяржаўным аб'яднаным музеем-запаведнікам. Далей..
Спектакль-канцэрт "Ван Гог. Лісты да брата" з удзелам Яўгена Міронава і Юрыя Башмета адбудзецца 13 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі. Далей..
Рэкордная колькасць жадаючых падалі заяўкі на ўдзел у кінафестывалі "Лістапад" Далей..
Тур па Краснадарскім краі трупа завершыць у Наварасійску. Фінальны спектакль мінскія артысты сыграюць сёння – гэта будзе мюзікл «Трыстан і Ізольда». Далей..
15-ы раз гастраляваў у Беларусі Калужскі ТЮГ. Прычым гэта былі абменныя гастролі: тымі ж вераснёўскімі днямі артысты нашага ТЮГа выходзілі на калужскую сцэну. Далей..
Індустрыяльныя пабудовы мінулых стагоддзяў усё часцей пачынаюць успрымацца як частка гісторыка-культурнай спадчыны. Старыя будынкі заводаў, фабрык, электрастанцый з адметным архітэктурным абліччам робяцца турыстычнымі аб’ектамі, прыстасоўваюцца для патрэб грамадства, ператвараюцца ў прасторы для адпачынку або музейныя залы. Гэтая тэндэнцыя актуальная і для нашай краіны. Далей..
У Мінску адбудзецца VII Фестываль дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія.DOC» Далей..
Выстава «Выява Беларусі ў традыцыйным кітайскім жывапісе» адкрыецца 28 верасня ў выставачнай зале «Акадэмія» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..
На сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пакажуць спектакль "Пачупкі" Далей..
Позна ўвечары 16 верасня былі падведзены вынікі 26-га Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа”. Сярод лепшых былі названы спектаклі і артысты з Арменіі, Даніі, Кыргызстана, Расіі, а таксама дзве беларускія пастаноўкі: “Пачупкі” РТБД як найлепшы музычна-пластычны спектакль і “Старасвецкія памешчыкі” з Гродна як найлепшы спектакль тэатра лялек. Далей..
Гераіня нашай рубрыкі не баіцца аніякіх конкурсаў і гатовая станцаваць на абцасах што заўгодна. Гісторыя Лізаветы Лімошкінай, якая з цяжкасцю паступіла ва ўніверсітэт культуры, а цяпер з'яўляецца адным з самых запатрабаваных педагогаў-харэографаў, заслугоўвае ўвагі. Далей..
Такое пытанне нядаўна ўзняла “К”. Узрушаны развагамі старэйшага калегі Яўгена Рагіна, малады журналіст Данііл Шэйка вырашыў прыгледзецца да асартыменту і дапоўніць тэму сваімі назіраннямі. Далей..
Беларускі дзяржаўны цырк і Маскоўскі цырк Ю.Нікуліна на Каляровым бульвары прадставілі сумесную праграму «Усё будзе добра!» Далей..