“Гісторыя са старонак газеты просіцца на кінаэкран”. Так адрэагаваў на нашы публікацыі, прысвечаныя оперы “Агатка”, адзін са сталых чытачоў. Шматпланавая дзея, якая разгортваецца на тле шырокай панарамы айчыннай гісторыі канца XVIII стагоддзя, мае ўсе складнікі блокбастара. І апісаныя перыпетыі — гэта не выдумка сцэнарыстаў, а сапраўднае жыццё. Далей..
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 14 кастрычніка прайшла акцыя “Вішнёвы сад”, прымеркаваная да 70-годдзя Міністэрства культуры і да Дня маці. Супрацоўнікі ведамства паўдзельнічалі ў пасадцы 70 дрэў. Далей..
Аматарскія калектывы, выканаўцаў і народных майстроў Міншчыны сёння сабрала абласное свята нацыянальных культур. Фэст стартуе ў гэтыя хвіліны ў Лагойскім раённым цэнтры культуры. Далей..
Алясандра Данэзі. Менавіта так звалі гэтага чалавека. Але сталася так, што аўтарства адной з першых беларускіх опер, прэм’ера якой адбылася 17 верасня 1784 года ў Нясвіжы, аддалі іншай асобе. Чаму? Далей..
Апошні дзень верасня выдаўся цёплым і ласкавым. Усё лета каля помніка нашаму знакамітаму земляку Якубу Коласу гучалі вершы. Вучні школ і жыхары горада аддавалі даніну памяці таленту песняра. Біблятэкары раёна таксама вырашылі ўнесці свой уклад ва ўшанаванне знакамітага земляка. Далей..
З 23 верасня да 3 кастрычніка на Міншчыне праходзіць VII Міжнародны фестываль “У Шэметаве ў Шастаковічаў”. Шэсць адметных канцэртаў ладзяцца ў Мядзеле, пасёлку Нарач, Маладзечне і Мінску. Далей..
Раней свята ўраджаю Багач адзначалі ў кожнай вёсцы, а сёння ўбачыць яго можна ў лічаных месцах Беларусі. Сярод такіх знакамітая Вязынка, што ў Маладзечанскім раёне, — 24 верасня мы рушылі на малую радзіму Янкі Купалы. Далей..
Бібліятэка — сховішча інфармацыі. Але ў другую чаргу. У першую гэта, як падаецца, збор дабрыні, любові, спагадлівасці. І не толькі ад літаратурных герояў, але і ад супрацоўнікаў кніжнай скарбніцы. Тыя чалавечыя праявы — гаючыя, аднак яшчэ і выхаваўчыя ўласцівасці маюць. Прыкладаў шмат. І ў Светлагорскім раёне таксама. Далей..
25 жніўня ў межах святкавання 800-годдзя Нясвіжа ў Тэатральнай зале палаца Радзівілаў прайшоў фестываль камернай музыкі“Даўніна і сучаснасць”.У гэты вечар старажытны замак напоўніўся мелодыямі слынных замежных і айчынных кампазітараў, у тым ліку і скарбамі беларускага барока — творамі Мацея Радзівіла і Ёгана Голанда. Менавіта згадка гэтых аўтараў у афішы, а дакладней адсутнасць імя Алесандра Данэзі, і прымусіла нас узяцца за гэты тэкст. Мы пачынаем распавядаць гісторыю рымскага кампазітара, дзякуючы якому ў свет прыйшла “Агатка”. Далей..
У Дзень ведаў першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада і начальнік аддзела ўстаноў адукацыі міністэрства Марына Юркевіч узялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы ў Вілейскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце. Далей..
Археалагічны комплекс на рацэ Менцы — за дзясятак кіламетраў на захад ад сталіцы. Яшчэ ў 1920-я гады з’явілася версія, што менавіта тут знаходзіўся летапісны Менск. Каб нарэшце пацвердзіць альбо абвергнуць гэтае меркаванне, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ладзіць маштабныя раскопкі. Андрэй Вайцяховіч: “У Х — першай палове ХІ стагоддзя паселішча з’яўлялася адным з самых вялікіх. Яно пачало фарміравацца як цэнтр славянскага рассялення”. Далей..
Казімір Бахматовіч, аўтар шматлікіх мініяцюр пра жыццё суайчыннікаў першай траціны ХІХ стагоддзя, у нацыянальным мастацтве трывала заняў ганаровую пазіцыю аднаго з піянераў літаграфіі. Мы працягваем знаёміць чытачоў з таямніцамі лёсу таленавітага творцы. Далей..
Мінулыя выхадныя вылучыліся не толькі яркімі фестывалямі, але і гарачымі спаборніцтвамі. Турысцкі злёт у рамках XXIV Спартакіяды работнікаў апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання прайшоў з 18 па 20 жніўня ў Заслаўі. Далей..
На старонках нашай газеты вы часта можаце прачытаць пра заслужаныя калектывы,дзе свой талент дэманструюць дарослыя артысты.Яшчэ часцей мы абураемся,што дзеці перасталі цікавіцца музыкай і народнымі інструментамі. Але і ў нашы дні можна знайсці мноства прыкладаў, якія аспрэчваюць гэтае стэрэатыпнае меркаванне. Сёння гісторыяй поспеху з намі падзеліцца ўзорны ансамбль народнай песні “Жавароначкі” Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Адакладней — яго заснавальніца і нязменная кіраўніца Людміла Канаплянікава-Доўнар, якая распавяла нам пра сваіх выхаванцаў, перамогі і планы на будучыню. Далей..
У Заслаўі скончыўся турысцкі злёт у рамках XXIV Спартакіяды работнікаў апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання з удзелам Міністэрства культуры. Далей..
Працягваем знаёміцца з гісторыкакультурнай спадчынай, вандруючы па краіне. Сёння стартуем амаль з той самай кропкі, што і мінулым разам (глядзіце тэкст у папярэднім нумары): рушым на паўночны захад Мінскай вобласці, у ваколіцы Нарачы. Далей..
У гонар 800-годдзя з дня заснавання Нясвіжа ў горадзе прайшла патрыятычная акцыя "Наш абавязак — памятаць!" з удзелам мабільнай экспазіцыі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Далей..
29 ліпеня ў Маладзечанскім раёне адбудзецца свята песні і паэзіі "Ракуцёўскае лета". Далей..
Сёння мы адправімся ў Бярэзінскі раён, у мясціны, дзе на берагу Бярэзіны россыпам ляжаць, нібы самародкі, цэлыя сузор’і маёнтачкаў, звязаных з імёнамі вядомых беларускіх мастакоў ХІХ стагоддзя — Адама Шэмеша і Гілярыя, Апалінарыя ды Іпаліта Гараўскіх. Далей..
Працягваем вандроўку па “былых ваколіцах” Людвіка Кандратовіча, які ў гісторыю сусветнай літаратуры ўвайшоў пад псеўданімам Уладзіслаў Сыракомля. Сённяшні маршрут пачнём ад Стоўбцаў, а далей, кіруючыся на поўнач, завітаем у некалькі прынёманскіх фальваркаў. Менавіта там прайшлі самыя шчаслівыя гады жыцця паэта, дзе ён зведаў першае каханне, шчасце і гора бацькоўства, дзе, зрэшты, стаў паэтам. “Першым у Літве, пасля Міцкевіча”. Далей..
Збіраючыся пісаць гэты артыкул, я і не меркаваў, як ён цяжка дасца. Думалася, што складанага: маршрут пройдзены, кожны каменьчык вядомы, інфармацыя пра асобы і маёнткі назапашаная. Усёй справы – уключыць настольную лямпу, заварыць моцнай кавы, апрануць белую кашулю (як Антон Косміч, герой Уладзіміра Караткевіча, ды і сам Уладзімір Сямёнавіч) і… Але так не выйшла. Бо ў апошні момант, дзякуючы розным дабрадзеям, пасыпаліся новыя факты, амаль штохвілінна. І таму артыкул не раз дапаўняўся і перапісваўся… Далей..
Барысаў старэйшы за Маскву роўна на 45 гадоў. А за Берлін – аж на 98! І за Мінск маладзейшы толькі на 35. Здавалася б, пры такіх зыходных тут павінна быць турыстычная Мекка… Далей..
На "Лініі Сталіна" 3 ліпеня пройдзе XVII фестываль "Баграціён". Далей..
Сустрэча міністра Анатолія Маркевіча з удзельнікамі ІІ Рэспубліканскага форуму маладых спецыялістаў устаноў культуры стала галоўнай яго падзеяй. Мерапрыемства праходзіла 10 чэрвеня ў рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2023”. Далей..
Здаўна павялося, што наш “Гістарыёграф” распавядае пра тую ці іншую асобу, якая пакінула след у гісторыі беларускай культуры. І каб паказаць, што геніі не нараджаюцца на пустым месцы, а стаяць на плячах слаўных продкаў, каб падкрэсліць іх трывалую сувязь з беларускай зямлёй, мы робім радаводны экскурс. Але сёння размова пойдзе не пра чалавека, а пра далёкага прашчура нашых літаратурна-мастацкіх выданняў. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя пляцоўкай абмеркавання культурнага і навуковага жыцця Вялікалітвы з’яўляўся часопіс “Athenaeum”. Далей..
У Беразіне 17 чэрвеня пройдзе рэгіянальнае свята-конкурс "Бярэзінскія лыжкары". Далей..
Існуе ў журналістаў “К” традыцыя — увесну, узброіўшыся сякерамі і рыдлёўкамі, выпраўляцца ў забытыя Богам і людзьмі памятныя мясціны. Некаторыя аб’екты добраўпарадкоўваем штогод, але трапляем і на новыя. Цяпер рушылі ў Смалявіцкі раён, у вёску Радкоўшчыну, якую знойдзеш хіба толькі на старых даваенных картах. Аднак жа мы наведваем гэты куток па некалькі разоў на год — праз важнасць для нашай гісторыі і культуры. Ды і нагода была — дзень нараджэння бацькі беларускай нацыянальнай оперы, які прыйшоў у свет 17 мая 1819-га ва Убелі. Далей..
Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры па летніх відах спорту прайшла з 2 па 4 чэрвеня ў комплексе “Раўбічы”. Далей..
У Маладзечне праходзіць Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2023". Далей..
Адкрыццё мемарыяльнай дошкі Міхаілу Фінбергу на Палацы культуры города Маладзечна ў рамках ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна – 2023". Далей..