На бягучым тыдні міністр культуры Анатолій Маркевіч наведаў з рабочым візітам Аршанскі раён Віцебскай вобласці. Далей..
У горадзе над Бугам адкрылася выстава віцебскіх мастакоў. Экспазіцыя "Віцебская акварэль" знаходзіцца ў Мастацкім музеі, размешчаным у Паўднёвых казармах Брэсцкай крэпасці. Далей..
28 кастрычніка ў ДУК “Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна” адбыўся раённы конкурс беларускіх гульнёвых праграм “Кола забаў”. Мэта – прапаганда беларускіх народных гульняў, абуджэнне цікавасці да народнай культуры, выхаванне беражных адносін да культурнай спадчыны свайго народа, выхаванне пачуцця партнёрства ў сумеснай дзейнасці і пашырэнне культурных межаў. Далей..
Пастаноўку паводле казкі Уладзіміра Караткевіча прэзентавалі 8 лістапада ў віцебскім тэатры "Лялька". Далей..
Пайсці на канцэрт у Сафійскі сабор на выхадных — для палачан звычайная справа і нават даўнішняя традыцыя. Кожную нядзелю ў былым храме гучыць арганная музыка ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ксеніі Пагарэлай. А раз на год, увосень, у Полацку ладзяць Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”, і дзверы старадаўняй святыні адчыняюцца для замежных музыкантаў. Далей..
Фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" пройдзе ў Полацку з 23 кастрычніка Далей..
Больш за год Генеральная пракуратура расследуе крымінальную справу па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Атрыманыя доказы дазваляюць сцвярджаць, што маштабы трагедыі значна большыя, чым меркавалася раней. Якія факты ўдалося ўстанавіць і як захоўваюць памяць пра гэтыя падзеі? Далей..
Калектыў Цэнтра культуры “Віцебск” — суполка няўрымслівых творцаў, якія ледзь не кожны дзень робяць святочным. Акрамя “Славянскага базару”, які немагчыма ўявіць без гэтых людзей, іх энергіі і крэатыву хапае на мноства іншых фестываляў і працу з самадзейнымі артыстамі. Зараз каманда пачынае новы, 67-ы сезон. З гэтай нагоды ў нашай рэдакцыі адбылася сустрэча з генеральным дырэктарам ўстановы Глебам Лапіцкім. Далей..
Творчую спадчыну Марка Мінкова прадставяць у Віцебскай філармоніі сёння а 19.00 ў першай лекцыі цыкла "Мастацтва XX стагоддзя ў асобах" праекта Ad libitum. Далей..
Шлях сапраўднага талента заўсёды цярністы і складаны. Пацверджанне — дзясяткі твораў літаратуры і кінематографа. Гісторыя нашай гераіні Вольгі Булай — чарговы доказ небывалай чалавечай упартасці. Нарадзіўшыся ў маленькай вёсцы, дзяўчына атрымала прафесійную музычную адукацыю, адкрыла свой музычны цэнтр і стала пераможцай міжнароднага конкурсу. Далей..
10 верасня мы адзначылі Дзень народзінаў творцы, імя якога яднае тры краіны – Беларусь, Расію і Польшчу. З апошняй мы, дарэчы, спрачаемся за права лічыцца радзімай кампазітара. Даследаванне яго жыцця вядзецца музыказнаўцамі ўжо амаль дзвесце гадоў — не кожная паліца вытрымае вагу напісанага пра яго. Але дастаткова адкрыць любую з публікацый, каб пераканацца: разблытваць таямніцы кампазітара даследчыкі будуць не менш як да другога прышэсця. І я, маючы некаторы досвед у барацьбе з белымі плямамі гісторыі, назваў бы выпадак Казлоўскага “асабліва цяжкім”. Прыкладам, усё, што вядома пра яго продкаў, — “Юзаф быў сынам Антона.” Пра паходжанне кампазітара мы сёння і пагаворым. Далей..
У нашым паўсядзённым жыцці ёсць людзі, якія займаюцца чарадзействам… Да прыкладу, Андрэй Рэцікаў — не толькі кіраўнік народнага тэатра лялек “Капялюш”, які працуе ў цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры Наваполацка. Ён рэжысёр, акцёр, мастак-афарміцель, удзельнік самых розных тэатральных фестываляў і выстаў. А яшчэ Андрэй Міхайлавіч узнавіў старажытны від батлейкі “Віцебскі Жлоб”, уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Далей..
19 жніўня (па старым стылі — 7 жніўня) — дзень памяці выдатнага беларускага творцы ХІХ стагоддзя, скульптара Яна Астроўскага. Працаваў ён пераважна ў малых формах — рабіў медальёны і бюсты. За два дзясяткі гадоў Астроўскі стварыў каля пяці дзясяткаў гіпсавых і бронзавых выяў вядомых гістарычных асоб і культурных дзеячаў Беларусі, Літвы і Польшчы, што разышліся па ўсім свеце ў выглядзе шматлікіх копій. Але, як ні парадаксальна, у беларускіх музеях і галерэях сёння не знайсці аніводнага твора майстры. Дый пра яго самога ведаюць лічаныя адзінкі. Далей..
Збіраючы матэрыялы для гістарычнага серыяла, прысвечанага радаводным і сямейным таямніцам славутага грамадскага дзеяча, паэта-рамантыка, геолага Тамаша Зана, я пачаў ствараць спіс “занаўскіх мясцін”. Траплялі ў яго мястэчкі і вёскі, фальваркі і маёнткі, якія ўдавалася знайсці ў публікацыях або дакументах. З цягам часу спіс пераўтварыўся ў праўдзівы “Шлях Тамаша Зана”, які ломанай лініяй прайшоў ад заходняй мяжы Беларусі да ўсходніх рубяжоў. Паміж старажытнымі беларускімі мястэчкамі Беніцай і Смалянамі было, як ў бурштынавых пацерках, нанізана больш за паўтара дзясяткі тапонімаў, сярод якіх, як цэнтральны кулончык, пачэснае месца займаў Мінск. Так нарадзілася ідэя у вольны час прайсціся гэтым шляхам, распрацаваць новы турыстычны маршрут, і запар агледзець усё тое, што належыць нашай “культурнай спадчыне”. Бо, відавочна, што далёка не ўсё, што нам магло сустрэцца на гэтым шляху, магло мець шыльду “гісторыка-культурная каштоўнасць”. У той дзень, калі ў “К” выйшла першая частка публікацыі “Таямніцаў…” (№ 51, 19 снежня) мы пабывалі ў Смалянах. Вынікамі гэтай вандроўкі і распачынаем “Шлях Тамаша Зана”. Далей..