Першая / Раздзел – Стужка

Самабытнасць – ключ да поспеху. Як “Дударыкі” ў Маскву завіталі

Апублiкавана: 28 лiпеня 2023 Стужка Музыка Мінск Iнтэрв'ю

Ёсць у палескай глыбінцы ўнікальны дзіцячы калектыў. Сярод іншых яго можна пазнаць па самабытным гучанні: юныя музыканты граюць на рэдкіх старадаўніх інструментах, якія калісьці бытавалі на Беларусі. Анядаўна іх цудоўнае выступленне ўсхвалявала маскоўскую публіку — узорны ансамбль народных духавых інструментаў "Дударыкі" стаў лаўрэатам фестывалю Саюзнай дзяржавы “Творчасць юных”. Нязменны кіраўнік калектыву Любоў Занько падзялілася сакрэтамі поспеху. Далей..

По­вязь ча­соў

Ад палеаліту да лічбавай эпохі — уяўную нітку між вякамі працягнуў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Установа прэзентавала экспазіцыю па выніках міжнароднага фестывалю “ТэкСтыльны букет”. Выстава дэманструе невычэрпныя магчымасці для эксперыментаў, якія адкрывае даўні від творчасці. Далей..

Віцебскі дывертысмент

Апублiкавана: 25 лiпеня 2023 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Вось і праляцеў ХХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Тыдзень — бы адзін дзень. Уражанняў — на ўвесь год. У абодвух конкурсах дзве першыя прэміі — нашы. Але вынік вызначаецца не толькі гэтым. Далей..

Руплівец мастацтва павінен дбаць пра дзяржаву

Апублiкавана: 24 лiпеня 2023 Стужка Музеі Мінск Iнтэрв'ю

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь новы кіраўнік. Ім стала Ганна Конанава, у творчым асяроддзі вядомая як мастак, прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, яркі прадстаўнік сучаснага пакалення топ-менеджараў у сферы культуры. Ужо ў іпастасі генеральнага дырэктара Ганна Уладзіміраўна адказала на пытанні газеты “Культура”. Далей..

Свята "У госці да радзімічаў"

Апублiкавана: 24 лiпеня 2023 Стужка Традыцыі Магілёў і вобласць

Свята ў стылі эпохі ранняга сярэднявечча "У госці да радзімічаў" пройдзе ў Чавускім раёне 29 ліпеня. Далей..

Свята песні і паэзіі "Ракуцёўскае лета"

29 ліпеня ў Маладзечанскім раёне адбудзецца свята песні і паэзіі "Ракуцёўскае лета". Далей..

Новы нумар газеты "Культура"

Апублiкавана: 21 лiпеня 2023 Стужка Анонс не указан

Чытайце 21 ліпеня ў новым нумары газеты "Культура": Далей..

Ваенныя тэмы Валерыі

Апублiкавана: 20 лiпеня 2023 Стужка Тэатры Мінск Iнтэрв'ю

Да Дня Незалежнасці і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр падрыхтаваў прыпавесць “Барані мяне, любая”, прэм’ера якой адбылася 5 ліпеня. Наша размова — з маладым рэжысёрам-пастаноўшчыкам патрыятычнага спектакля Валерыяй Чыгілейчык. Далей..

Птушка гліняная, птушка папяровая…

Можна пачаць нестандартна. Жылі-былі Вольга і Уладзімір Квашко, майстры ды таленты вялікія. Усё, да чаго дакранаюцца, у золата пераўтвараецца… А можна і звыкла гаворку павесці. Прыкладна так. Раённы дом рамёстваў у Сянно пераехаў з цеснага памяшкання на вуліцы Савецкай на шыкоўныя плошчы былой сярэдняй школы па вуліцы Кастрычніцкай. І пачалося зусім іншае творчае жыццё… Зрэшты, абодва пачаткі вымагаюць ад сённяшняга сюжэта цалкам казачнага зместу. Далей..

На­тхня­ль­на. Па­тры­ятыч­на. Уз­ру­ша­ль­на

Валянцін Паўлавіч Занковіч — адзін з самых знакамітых беларускіх скульптараў. Але ва ўсіх даведніках і энцыклапедыях яго называюць архітэктарам.Справа ў тым, што статуя, як правіла, месціцца на пастаменце. А гэта ўжо архітэктурнае збудаванне. З адпаведнымі чарцяжамі, інжынернымі разлікамі, падмуркам і… бюракратыяй. Далей..

Рэспубліканскі фестываль гумару "Аўцюкі-2023"

Аматараў жартаў запрашаюць на Рэспубліканскі фестываль гумару "Аўцюкі-2023". Далей..

Ліпеньскі нумар часопіса “Мастацтва”

Апублiкавана: 19 лiпеня 2023 Стужка Анонс Мінск

Культурнае жыццё не ведае адпачынку: выставы і канцэрты змяняюць адно аднаго,а тэатры, завяршыўшы чарговы сезон дома, выпраўляюцца на гастролі. Падрабязней —у ліпеньскім нумары часопіса “Мастацтва”. Далей..

Выстава "Асобы Пакістана"

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава "Асобы Пакістана". Далей..

Танцаваць — значыць аддаваць

Апублiкавана: 18 лiпеня 2023 Стужка Харэаграфія Мінск Максіма маладых

Што стане справай майго жыцця? Адказ на гэтае пытанне наша гераіня знайшла яшчэ ў дзесяцігадовым узросце. Сёння студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ірына Капусціна — прызёр Дэльфійскіх гульняў, супастаноўшчык творчага праекта “Лінія памяці. Код вайны”. Пра любоў да танца, творчыя ідэі ды планы таленавітая дзяўчына распавяла “К”. Далей..

Прыбраць перашкоды

Апублiкавана: 18 лiпеня 2023 Стужка Бібліятэкі не указан Соцыум

Дзяржава гарантуе людзям з інваліднасцю роўныя магчымасці для рэалізацыі правоў і ўдзелу ў грамадскім жыцці. Тычыцца гэта і доступу да культурных набыткаў, развіцця творчых здольнасцей, якаснага адпачынку. “К” даведалася, як наша сфера крочыць да інклюзіі. Далей..

Фінальныя акорды "Славянскага базару"

Апублiкавана: 17 лiпеня 2023 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Маляўніча і яскрава прайшло афіцыйнае закрыццё XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Далей..

Гараўскія і Шэмешы

Сёння мы адправімся ў Бярэзінскі раён, у мясціны, дзе на берагу Бярэзіны россыпам ляжаць, нібы самародкі, цэлыя сузор’і маёнтачкаў, звязаных з імёнамі вядомых беларускіх мастакоў ХІХ стагоддзя — Адама Шэмеша і Гілярыя, Апалінарыя ды Іпаліта Гараўскіх. Далей..

Учора, сёння і заўтра рэгіянальнай культуры

Апублiкавана: 16 лiпеня 2023 Стужка Бібліятэкі не указан Пазіцыя

Не прэтэндую на ісціну ў апошняй інстанцыі. (Як і заўжды, дарэчы.) Больш за тое, я не гісторык і не збіраюся жангляваць гадамі і эпохамі. Задача не тая. Спрабую асэнсаваць развіццё рэгіянальнай культуры. І прыходжу да высноў, нечаканых нават для самога сябе. Далей..

Будзе смачна!

Апублiкавана: 16 лiпеня 2023 Стужка Традыцыі Гродна і вобласць

Пэўна, менавіта так трэба анансаваць каравай-фэст “Бацькава булка”, які разгорнецца 19 жніўня ў Свіслачы. Прынамсі, тыя, каму пашчасціла трапіць на свята летась, узгадваюць прынадныя прысмакі. Далей..

Падзеі "Славянскага базару"

Апублiкавана: 15 лiпеня 2023 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Коратка пра мінулыя падзеі "Славянскага базару": Далей..

“Час прыгод” па-беларуску

Апублiкавана: 15 лiпеня 2023 Стужка Кіно Мінск

На Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” прайшоў перадпрэм’ерны паказ пятай серыі анімацыйнага фільма “Тошка і яго сябры. Паламаная рэальнасць”. Заключны эпізод прыгод Тошкі гледачы змогуць убачыць ужо гэтым летам. Далей..

Пажытак для розуму

Апублiкавана: 15 лiпеня 2023 Стужка Тэатры Мінск Тэатральная плошча

Пра існаванне ў Мінску Камернага драматычнага тэатра я дазнаўся, толькі калі атрымаў прапанову яго наведаць. Нагода — прэм’ера спектакля “Ехай!”. Імя драматурга Ніны Садур на афішы таксама мне ні аб чым не гаварыла. Ну не тэатрал, што тут зробіш! А творчасць Ніны Садур, між тым, як пасля высветліў, пазіцыянуецца як “не для водаправодчыкаў”. І вось мы ў тэатры… Далей..

Новы нумар газеты "Культура"

Апублiкавана: 14 лiпеня 2023 Стужка Анонс Мінск

Чытайце 14 ліпеня ў новым нумары газеты "Культура": Далей..

Каравай-фэст “Бацькава булка”

Апублiкавана: 14 лiпеня 2023 Стужка Традыцыі Гродна і вобласць

Пэўна, менавіта так трэба анансаваць каравай-фэст “Бацькава булка”, які разгорнецца 19 жніўня ў Свіслачы. Прынамсі, тыя, каму пашчасціла трапіць на свята летась, узгадваюць прынадныя прысмакі. Далей..

Прэ­мія Са­юзнай дзяр­жа­вы: дзе­ля друж­бы і бра­тэр­ства

Апублiкавана: 14 лiпеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Грамадскае абмеркаванне намінантаў на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва праходзіць у Беларусі і Расіі з 1 ліпеня да 1 верасня. Далей..

Станіслаў Жукоўскі

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі працуе выстава “Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба”. Імя сусветна вядомага мастака на радзіме не проста на слыху. Творцу і шануюць, і вывучаюць. Але ёсць у яго біяграфіі дата, якая прымушае даследчыкаў прачынацца ўначы ад жаху. А дата гэтая — год нараджэння. Бо ад яе залежыць, калі святкаваць юбілеі і нават выпускаць памятныя маркі. І сёлета, здаецца, здарыўся пасаж. Далей..

Выстава "Адчувая каханне да роднага краю"

Апублiкавана: 13 лiпеня 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

У галерэі сталічнага кінатэатра "Цэнтральны" працягвае работу выстава "Адчувая каханне да роднага краю". Далей..

Знайсці сваю місію ў сучасным свеце

Апублiкавана: 12 лiпеня 2023 Стужка Бібліятэкі Мінск Суботнія сустрэчы

У чэрвені міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч прадставіў калектыву Нацыянальнай бібліятэкі новага генеральнага дырэктара. Ім стаў Вадзім Гігін, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды”, былы дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Пра шляхі развіцця “алмаза ведаў” і задачы на бліжэйшы час новы кіраўнік расказаў газеце “Культура”. Далей..

Час назваць найлепшых

Апублiкавана: 12 лiпеня 2023 Стужка Бібліятэкі Мінск Праекты развіцця

Прафесійны рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” не толькі садзейнічае развіццю айчыннай культуры, прапагандзе яе здабыткаў, збіранню і распаўсюджванню фальклорна-этнаграфічнай спадчыны. Гэта яшчэ і выдатная магчымасць адшукаць найлепшых у сваёй справе, стымуляваць іншых імкнуцца да вяршынь бібліятэчнага майстэрства. Далей..

Канцэрт "У рытме танца"

Апублiкавана: 12 лiпеня 2023 Стужка Музыка Магілёў і вобласць

Магілёўская гарадская капэла закрые канцэртны сезон 13 ліпеня. У вялікім канцэрце "У рытме танца" выступяць сімфанічны аркестр, хор і салісты заслужанага калектыву Магілёўскай гарадской капэлы. Дырыжор – мастацкі кіраўнік калектыву Сяргей Лішчанка. Далей..